Тамашоўка
Тамашо́ўка[2] (трансліт.: Tamašoŭka, руск.: Томашовка) — аграгарадок[3][4] у Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Тамашоўскага сельсавета. Размешчана за 69 км на поўдзень ад Брэста, за 1 кіламетр ад чыгуначнай станцыі Уладава, на захадзе — рака Заходні Буг і дзяржаўная граніца з Польшчай, аўтадарогай звязана з Брэстам. Цэнтр Тамашоўскага сельсавета.
Аграгарадок
Тамашоўка
| ||||||||||||||||||||||
Цэнтр адкрытага акцыянернага таварыства «Камароўка».
Гісторыя
правіцьУ XIX стагоддзі назву Тамашоўка мелі фальварак і пасёлак у Прыбараўскай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. У 1876 годзе ў фальварку было 2 двары, 29 жыхароў, у пасёлку 1 двор, 32 жыхары.
У Першую сусветную вайну ў 1915—1916 гадах тут адбыліся баі паміж расійскім і германскім войскамі, у час якіх загінулі 1346 салдат з абодвух бакоў. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Прыбараўскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. Станам на 30 верасня 1921 года ў вёсцы было лясніцтва.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну летам 1942 года гітлераўцы стварылі Тамашоўскае гета, у якім утрымлівалі 2 тыс. чалавек. У канцы ліпеня 1942 года праведзена масавае знішчэнне вязняў гета. За гады вайны акупанты спалілі 129 двароў, знішчылі больш за 2000 жыхароў.
У чэрвені 1949 года арганізаваны калгас імя Дзяржынскага ў в. Прыбарава, у які ўключана Тамашоўка.
31 снежня 2011 года ў ваколіцах вёсак Тамашоўка і Селяхі Брэсцкага раёна зафіксаваны першы выпадак з’яўлення ў Беларусі шакалаў.
Насельніцтва
правіць- 3 двары, 18 жыхароў (1921)
- 411 двароў, 4150 жыхароў (1940)
- 756 жыхароў (1959)
- 898 жыхароў (1970)
- 376 гаспадарак, 1287 жыхароў (1997)
- 404 двары, 1231 жыхар (2002)[5]
- 379 гаспадарак, 1330 жыхароў (2005)
Інфраструктура
правіць- Санаторый «Елачка»
- Сярэдняя школа
- Дом культуры
- Бібліятэка
- Амбулаторыя
- Аптэка
- Аддзяленне сувязі
Памятныя мясціны
правіць- Свята-Пакроўская царква
- Могілкі салдат Першай сусветнай вайны
- Магіла ахвяр нацызму
- У сярэдняй школе, дзе вучыўся двойчы Герой Савецкага Саюза Пётр Ільіч Клімук, створаны музей касманаўтыкі
Зноскі
- ↑ http://pop-stat.mashke.org/belarus-census-2019/bresckaja.htm
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ "Преобразование деревни Томашовка в агрогородок" . Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2013.
- ↑ Информация о создании агрогородков в Республике Беларусь Архівавана 30 жніўня 2014.
- ↑ БелЭн 2002.
Літаратура
правіць- Тамашо́ўка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 412. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тамашоўка
- Тамашоўка на сайце Radzima.org
- Тамашоўка на сайце Глобус Беларусі (руск.)