Прыбарава (Брэсцкі раён)
Пры́барава[1] (трансліт.: Prybarava, руск.: Приборово) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Тамашоўскага сельсавета. Размешчана за 62 км на поўдзень ад Брэста, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Уладава.
Вёска
Прыбарава
| ||||||||||||||||||||||
У складзе адкрытага акцыянернага таварыства «Камароўка» (цэнтр — аг. Тамашоўка).
Гісторыя
правіцьВыяўленыя археолагамі 2 стаянкі на поўдзень і поўнач ад вёскі (5—3-е тысячагоддзі да н.э.) сведчаць пра засяленне гэтай мясцовасці людзьмі яшчэ з глыбокай старажытнасці.
У пачатку XIX стагоддзя вёска належала князю А. Чартарыйскаму, які сумесна з жыхарамі гэтай і навакольных вёсак пабудаваў драўляную праваслаўную царкву. У ліпені 1863 года адбываліся сялянскія хваляванні, часоваабавязаныя сяляне адмовіліся плаціць чынш грашыма або хлебам, а таксама адбываць згонныя павіннасці. У 1886 годзе ў сяле валасная ўправа, царкоўна-прыходская школа, праваслаўная царква, карчма. У 1890 годзе маёнтак належаў Ф. Замойскаму. У вёсцы працаваў народнае вучылішча, у якім навучаліся 68 хлопчыкаў і 3 дзяўчынкі.
У 1905 годзе сяло — цэнтр Прыбараўскай воласці; працаваў валасны сельскі фельчар, былі размешчаны ўчасткі: паліцэйскіх ураднікаў, судовых следчых, міравых пасрэднікаў, судовай міравой акругі. Раз у год дзейнічаў прызыўны ўчастак па воінскай павіннасці. У воласць уваходзілі вёскі Гута, Камароўка, Селяхі, Орхава, фальварак Дубок, 6 сельскагаспадарчых таварыстваў. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, цэнтр Прыбараўскай гміны Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У 1940 годзе вёска ў Дамачаўскім раёне, цэнтр Прыбараўскага сельсавета (з 12 кастрычніка 1940 года), які быў аб’яднаны з Падлужскім сельсаветам у адзін Ліпінкаўскі ў ліпені 1954 года, апошні ў верасні 1959 года ўвайшоў Тамашоўскі сельсавет Брэсцкага раёна. У вёсцы быў арганізаваны калгас імя Дзяржынскага. У Вялікую Айчынную вайну фашысты спалілі 100 двароў, загубілі 250 жыхароў; 136 вяскоўцаў загінулі на фронце і ў партызанах.
Інфраструктура
правіць- Базавая школа
- Фельчарска-акушэрскі пункт
- Аддзяленне сувязі
- Сельская бібліятэка
Насельніцтва
правіць- 388 мужчын, 433 жанчыны (1868)
- 257 двароў, 1378 жыхароў (1878)
- 80 двароў, 810 жыхароў (1886)
- 211 двор, 969 жыхароў (1897)
- 1488 жыхароў (1905)
- 139 двароў, 645 жыхароў (1921)
- 299 двароў, 897 жыхароў (1940)
- 167 жыхароў (1959)
- 252 жыхары (1970)
- 360 гаспадарак, 640 жыхароў (1997)
- 244 гаспадаркі, 520 жыхароў (2005)
Славутасці
правіць- Свята-Іаана-Прадцечанская царква (2004)
- Стаянка-1 перыяду неаліту (5—3-е тысячагоддзі да н.э.), за 3 км на поўдзень, урочышча Гарынец — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113В000102
- Стаянка-2 перыяду неаліту, бронзавага веку (5—2-е тысячагоддзі да н.э.), за 3 км на поўнач, урочышча Крынічка, урочышча Падзаміжны, урочышча Плошча — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113В000103
- Магіла ахвяр фашызму (1942) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Д000104
Страчаная спадчына
правіць- Свята-Іаана-Прадцечанская царква (1812), згарэла ў 2000 годзе ад маланкі[2].
Вядомыя асобы
правіць- Міхаіл Пятровіч Аксянюк (нар. 1975) — беларускі памежнік, дэпутат.
- Вячаслаў Ігнацьевіч Драган (1952—2018) — беларускі спецыяліст у галіне механікі дэфармуемага цвёрдага цела.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ ХРАМ СВЯТОГО АПОСТОЛА ИОАННА БОГОСЛОВА
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Прыбарава (Брэсцкі раён)
- Прыбаравана на Radzima.org
- Прыбарава (Брэсцкі раён) на сайце Глобус Беларусі (руск.)