Дамачаўскі раён
Дамачаўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940—1956 гадах. Цэнтр — гарадскі пасёлак Дамачава. Плошча 0,5 тыс. га.
Дамачаўскі раён | |
---|---|
Краіна | |
Статус | раён |
Уваходзіць у | Беларуская ССР |
Адміністрацыйны цэнтр | Дамачава |
Дата ўтварэння | 15 студзеня 1940 |
Дата скасавання | 17 снежня 1956 |
Утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 1 мая 1940 года на тэрыторыі раёна ўтвораны гарадскі пасёлак Тамашоўка. 12 кастрычніка 1940 года раён падзелены на 7 сельсаветаў: Дубіцкі, Камароўскі, Ляплёўскі, Меднаўскі, Падлужскі, Прыбараўскі і Чэрскі, гарадскі пасёлак Тамашоўка набыў статус рабочага пасёлка.
10 сакавіка 1954 года рабочы пасёлак Тамашоўка скасаваны. 16 ліпеня 1954 года да раёна далучаны Страдзецкі сельсавет Брэсцкага раёна, скасаваны Дубіцкі, Падлужскі і Прыбараўскі сельсаветы, утвораны Ліпінкаўскі сельсавет, Страдзецкі сельсавет перайменаваны ў Дурыцкі, Камароўскі сельсавет — у Тамашоўскі. 17 снежня 1956 года раён скасаваны, яго тэрыторыя перададзена ў склад Брэсцкага раёна[1].
Крыніцы
правіць- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб ліквідацыі некаторых раёнаў Беларускай ССР ад 17 снежня 1956 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1956, № 12.
Літаратура
правіць- Дама́чаўскі раён // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 26. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Административно-территориальное устройство БССР: У 2 т. — Мн., 1985—1987.
- Камінскі М. Дама́чаўскі раён // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — С. 201. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.