Меднаўскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці БССР

Меднаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Медна.

Меднаўскі сельсавет
Краіна  СССР
Уваходзіць у Брэсцкі раён
Адміністрацыйны цэнтр Медна
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 20 снежня 1974

Гісторыя правіць

Меднаўскі сельсавет быў утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Дамачаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Медна. 16 ліпеня 1954 года ў склад Страдзецкага сельсавета перададзена вёска Дурычы[1]. З 17 снежня 1956 года ў складзе Брэсцкага раёна. 8 верасня 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дурыцкага сельсавета без вёскі Страдзеч[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Меднаўскага сельсавета было 5 населеных пунктаў[3]. 20 снежня 1974 года сельсавет перайменаваны ў Знаменскі, цэнтр перанесены ў вёску Знаменка (былыя Дурычы)[4].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11.
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 17. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 снежня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 7 (1453).

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.