Страдзеч
Стра́дзеч[1] (трансліт.: Stradzieč, руск.: Страдечь) — аграгарадок у Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Знаменскага сельсавета. Размешчана за 23 км на поўдзень ад Брэста, на аўтадарозе Брэст — Тамашоўка, на ўсходзе — рака Спанаўка (прыток Заходняга Буга) і меліярацыйныя каналы, на захадзе — рака Заходні Буг і дзяржаўная мяжа з Польшчай.
Аграгарадок
Страдзеч
| ||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьВыяўленая археолагамі за 1 км на поўнач ад вёскі стаянка позняга неаліту і перыяду сярэдняй бронзы сведчыць пра засяленне гэтых мясцін з глыбокай старажытнасці. У XVI стагоддзі вёска вядома як сяло Страдча — шляхецкая ўласнасць у Берасцейскім павеце Троцкага, з 1566 года Берасцейскага ваяводстваў Вялікага Княства Літоўскага.
У XIX стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. У 1866 годзе ў складзе маёнтка Колпін, уладальніцай якога была пані Сапежына. У 1884 годзе на сродкі ўрада і прыхаджан пабудавана драўляная царква са званіцай (архітэктар А. Рэмер[2]). Прыхаджан налічвалася 1 648 чалавек з вёсак Страдзеч, Дурычы, Белагоры. У 1886 годзе працавалі царкоўна-прыходскя школа, карчма. У 1889 годзе дзейнічала народнае вучылішча, у якім навучаліся 68 хлопчыкаў і 6 дзяўчынак.
У 1905 годзе сяло (1090 жыхароў), фальварак (17 жыхароў) І. Хадароўскага і чыгуначная станцыя Страдзеч (20 жыхароў) у Мяднянскай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. У вёсцы размяшчаўся ўчастак паліцэйскіх ураднікаў Мяднянскай воласці, прыёмна пакой сельскага ўрача.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Мяднянскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
У 1940 годзе цэнтр Страдзецкага сельсавета. У 1954 годзе ён аднесены да Дамачаўскага раёна і перайменаваны ў Дурыцкі сельсавет. У 1956 годзе адышоў да Брэсцкага раёна.
У 1940 годзе дзейнічалі 7-гадовая школа, ветраны млын. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўскія акупанты восенню 1943 года спалілі 212 двароў, загубілі 92 жыхара; 22 вяскоўцы загінулі на фронце, 1 — у партызанах.
Да 8 верасня 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Дурыцкага сельсавета[3].
Да 21 снежня 2007 года ўваходзіла ў склад Гершонскага сельсавета,
Да 17 верасня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Страдзецкага сельсавета[4].
Насельніцтва
правіць- 277 жанчын (1866)
- 69 двароў, 619 жыхароў (1886)
- 142 двары, 986 жыхароў (1897)
- 119 двароў, 807 жыхароў (1921)
- 280 двароў, 1500 жыхароў (1940)
- 1375 жыхароў (1959)
- 1547 жыхароў (1970)
- 450 гаспадарак, 1422 жыхары (1997)
- 431 гаспадарка, 160 жыхароў (2005)
Інфраструктура
правіцьЦэнтр камунальнага ўнітарнага сельска-гаспадарчага прадпрыемства «За мір»; сярэдняя школа, дзіцячыя яслі-сад, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, бібліятэка.
Славутасці
правіць- Царква ў імя пакутніц Веры, Надзеі, Любові і Сафіі (1990)
- Стаянка перыяду неаліту, бронзавага веку (5—2 тысячагоддзi да н.э.), за 1 км на поўнач, урочышча Субоцін — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113В000114
- Брацкая магіла (1944) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Д000113
Вядомыя асобы
правіць- Маргарыта Аляксандраўна Ляўчук (нар. 1990) — оперная спявачка
- Мікалай Емяльянавіч Заяц (1943—2004) — беларускі вучоны ў галіне эканомікі і фінансаў. Доктар эканамічных навук (1991), прафесар (1993).
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Стра́дзічы, мн.. Ко́дань, ж.
- ↑ Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11.
- ↑ Решение Брестского областного совета депутатов № 306 от 17 сентября 2013 г. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Брестского района Брестской области» Архівавана 19 студзеня 2017. (руск.)
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Страдзеч
- Вёска Страдзеч на карце раёна
- Царква Святой Сафіі Архівавана 26 верасня 2007.