Царква ў імя пакутніц Веры, Надзеі, Любові і Сафіі (Страдзеч)

Царква ў імя пакутніц Веры, Надзеі, Любові і Сафіі — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Страдзеч Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры паселішча.

Праваслаўны храм
Царква ў імя пакутніц Веры, Надзеі, Любові і Сафіі
Страдзеч. Царква (02).jpg
51°55′49,60″ пн. ш. 23°39′37,70″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Аграгарадок Страдзеч
Канфесія Праваслаўе
Епархія Брэсцкая і Кобрынская епархія
Дата пабудовы 1994 год
Стан дзейнічае
Лагатып Вікісховішча Надзеі, Любові і Сафіі Царква ў імя пакутніц Веры на Вікісховішчы

ГісторыяПравіць

 
Старая царква

Раней у вёсцы існавала драўляная царква Святой Сафіі, архітэктарам якой быў Аляксандр Рэмер.

Праект драўлянай царквы ў імя пакутніц Веры, Надзеі, Любові і Сафіі ў 1880 годзе быў складзены Ф. Афанасьевым — не захавалася[1], аўтар стварыў яго, арыентуючыся на традыцыі народнага драўлянага дойлідства і выкарыстоўваючы элементы стылю класіцызм[2].

Новы храм пабудаваны ў 1994 годзе з цэглы.

АрхітэктураПравіць

Вырашана ў формах царкоўнай архітэктуры другой паловы XIX стагоддзя. Чатырохчасткавую кампазіцыю фарміруюць 3-ярусны (васьмярык на 2 чацверыках) прытвор-званіца, кароткая трапезная, прамавугольная ў плане малітоўная зала, апсіда з рызніцамі. Шацёр званіцы завершаны макаўкай, 2-схільны дах малітоўнай залы — цыбулепадобным купалам на 8-гранным светлавым барабане. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў фігурных ліштвах, крапаваны вуглавымі лапаткамі, апяразаны аркатурнымі фрызамі[3].

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

СпасылкіПравіць