Аляксандр Іванавіч Рэмер

беларускі, украінскі і расійскі архітэктар

Аляксандр Іванавіч Рэмер (1856 — ?) — грамадзянскі інжынер і архітэктар часоў Расійскай імперыі[1].

Аляксандр Іванавіч Рэмер
Дата нараджэння 1856
Дата смерці невядома
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Адукацыя

правіць

Нарадзіўся ў 1856 годзе. Выхоўваўся ў Дынабургскім рэальным вучылішчы  (руск.). У 1876 годзе паступіў у Пецярбургскае будаўнічае вучылішча, па сканчэнні якога ў 1882 годзе атрымаў званне грамадзянскага інжынера і права на чын X класа[1].

Прафесійная дзейнасць

правіць
 
Будынак былога прыюта «Яслі»

Пасля вучобы А. Рэмер быў прызначаны малодшым інжынерам гродзенскага губернскага праўлення. Ён загадваў адведзеным яму раёнам і выконваў розныя тэхнічныя даручэнні, а потым быў пераведзены малодшым архітэктарам у валынскае губернскае праўленне ў 1884 годзе[1]. У гэты час Аляксандр Іванавіч, акрамя звычайных прац па даручаным яму раёне, не раз удзельнічаў у міжнародных камісіях па збудаванні і аднаўленні дзяржаўных памежных знакаў[1].

Прыватная яго дзейнасць заключалася галоўным чынам у складанні чарцяжоў і праектаў, а таксама і ў рамонтных працах[1].

У 1888 годзе Аляксандр Іванавіч быў пераведзены губернскім інжынерам у Волагду. Тут ён па ўласным праекце ўзвёў будынак майстэрняў для малалетніх злачынцаў, перабудаваў пад прытулак «Яслі» ахвяраваны купцом Калеснікавым мураваны будынак і ўдзельнічаў у санітарнай камісіі ў горадзе Волагдзе[2]. Акрамя сваіх прамых абавязкаў, Аляксандр Іванавіч не аднойчы замяшчаў губернскіх саветнікаў і займаў пасаду віцэ-губернатара[1].

Творчасць

правіць

У Гродзенскай губерні

правіць
 
Свята-Сафійская царква ў Страдзечы.
 
Свята-Уладзімірская царква ў Чыжэўшчыне.

На працягу 1882—1884 гадоў ажыццявіў наступныя праекты:

У Валынскай губерні

правіць

На працягу 1884—1888 гадоў займаўся наступным:

  • Капітальны рэмонт і прыбудова да будынка павятовага казначэйства ў горадзе Ковелі (па гатовым праекце).
  • Пабудова дзяржаўных памежных знакаў.

У Волагдзе

правіць

У 1888—1892 гадах ім былі пабудаваны[1]:

  • Будынак для псіхічнахворых на 80 чалавек (па праекце І. Штрома  (руск.))[5] у пасёлку Куўшынаве  (руск.)[6].
  • Дом купца Свешнікава.
  • Капітальны рамонт прыходскай царквы.
  • Перабудова мураванага будынка пад прытулак «Яслі».
  • Прыбудова і капітальны рамонт дома купца Бутарава[7].

Зноскі

  1. а б в г д е ё Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892
  2. Заключение старшего врача Вологодской губернской земской управы Ф. Ф. Ульриха и губернского инженера А. И. Ремера в санитарную комиссию городской управы о необходимости дополнительного замощения мостовых в г. Вологде (руск.)
  3. а б в Кулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 24. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2018. — С. 76
  4. Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892. — С. 291
  5. Историческая справка о Вологодской областной психиатрической больнице Архівавана 3 верасня 2018. (руск.)
  6. Образованная таким образом строительная комиссия поручила непосредственное производство работ гражданскому инженеру Ремеру, и 9 июня 1889 г. в сельце Кувшинове состоялась торжественная закладка новых зданий лечебницы для душевнобольных. (руск.)
  7. 13. Бывший мануфактурный магазин купца Буторова (руск.)