Свята-Пакроўская царква (Дзеткавічы)
Свята-Пакроўская царква — помнік драўлянага дойлідства ў вёсцы Дзеткавічах Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.
Праваслаўны храм | |
Свята-Пакроўская царква | |
---|---|
![]() | |
52°18′46,77″ пн. ш. 24°48′52,53″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Дзеткавічы |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Брэсцкая і Кобрынская |
Благачынне | Драгічынскае |
Архітэктурны стыль | народнае дойлідства |
Дата пабудовы | 1740 год |
Статус |
![]() |
Стан | дзейнічае |
![]() |
Гісторыя
правіцьПабудавана ў 1740 годзе. Перабудавана ў 1884 годзе інжынерам Аляксандрам Рэмерам[1]..
Архітэктура
правіцьПомнік драўлянага народнага дойлідства[2]. Складаецца з прамавугольных у плане асноўнага і алтарнага зрубаў, накрытых агульным дахам з трохвугольнымі навісямі ў месцы злучэння зрубаў і невялікай грашёнай галоўкай над галоўным фасадам. Па падоўжанай восі да алтарнага зруба прыбудавана нізкая рызніца з аднасхільным дахам што надае кампазіцыі храма ступеньчаты абрыс. Сцены гарызантальна ашаляваны і завершаны развітым прафіляваным карнізам.
Галоўны фасад аздоблены 4 лапаткамі рознай вышыні, завершаны шчытом з франтончыкам над ім і рамбічным акном у цэнтры. Двух’ярусная чацверыковая званіца-брама размешчана асобна на восі царквы. Канструкцыі верхняга скразнога яруса званіцы маюць таксама малюнак у выглядзе ромбаў.
Зала храма перакрыта плоскай бэлечнай столлю. Рызніца размешчана за апсідай, якая вылучана створаным у 1830-я гады іканастасам, над уваходам — хоры. Абрызы 19 ст. «Невядомы святы», «Укрыжаванне».
Званіца
правіцьПерад царквой стаіць 2-ярусная (чацвярык на чацверыку) званіца. Першы ярус-брама ашаляваны вертыкальна, другі скразны ярус накрыты шатром. Паміж стойкамі 2-га яруса зроблены падкосы[2].
Зноскі
- ↑ Кулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 24. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2018. — С. 76
- ↑ а б Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Брэсцкая вобласць. — 368 с., іл. — С. 166—167
Літаратура
правіць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5. — С. 194.
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Пакроўская царква (Дзеткавічы)
- Свята-Пакроўская царква (Дзеткавічы) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Пакроўская царква (Дзеткавічы) на сайце Radzima.org
- Свята-Пакроўская царква (Дзеткавічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Пакроўская царква (Дзеткавічы) на сайце «Архіварта»