Знаменскі сельсавет (Брэсцкі раён)
Зна́менскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Знаменка.
Знаменскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Брэсцкі раён |
Уключае | 12 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Знаменка |
Дата ўтварэння |
16 ліпеня 1954, 20 снежня 1974 |
Дата скасавання | 8 верасня 1959 |
Насельніцтва (2019) | 5 426 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Гісторыя
правіць16 ліпеня 1954 года быў утвораны Дурыцкі сельсавет шляхам перайменавання Страдзецкага сельсавета, калі ён быў пераданы з Брэсцкага раёна ў Дамачаўскі раён, вёскі Заказанка і Прылукі са Страдзецкага сельсавета адышлі ў склад Гершонскага сельсавета, у склад Страдзецкага сельсавета ўключаны вёскі Збунін Ляплёўскага сельсавета і Дурычы Меднаўскага сельсавета, а цэнтр быў перанесены ў Дурычы (з 1964 года Знаменка)[1]. З 17 снежня 1956 года ў складзе Брэсцкага раёна. 8 верасня 1959 года Дурыцкі сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Меднаўскага сельсавета, вёска Страдзеч перададзена ў склад Гершонскага сельсавета[2].
20 снежня 1974 года Меднаўскі сельсавет перайменаваны ў Знаменскі, цэнтр перанесены ў вёску Знаменка[3]. 17 верасня 2013 года ў склад Знаменскага сельсавета былі ўключаны вёскі Заказанка, Прылукі і Страдзеч, якія раней адносіліся да скасаванага Страдзецкага сельсавета[4].
Склад
правіцьЗнаменскі сельсавет уключае 12 населеных пунктаў:
Населены пункт | Статус | Насельніцтва | Паштовы індэкс |
---|---|---|---|
Альха | хутар | 26 | 225013 |
Белае Возера | пасёлак | 82 | 225026 |
Бярэсце | пасёлак | 143 | 225027 |
Дубрава | вёска | 56 | 225014 |
Заказанка | вёска | 8 | 224019 |
Збунін | вёска | 187 | 225013 |
Знаменка | аграгарадок | 1324 | 225013 |
Лясны | пасёлак | 51 | 225013 |
Медна | аграгарадок | 912 | 225014 |
Прылукі | вёска | 605 | 224019 |
Рагозна | вёска | 226 | 225013 |
Страдзеч | аграгарадок | 1579 | 225012 |
У адпаведнасці з рашэннем Выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 лютага 1994 г. № 61 на тэрыторыі Знаменскага сельсавета ўстаноўлена пагранічная зона.[5]
Насельніцтва
правіцьНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (9 населеных пунктаў) — 3007 чалавек[6], з іх 89,0 % — беларусы, 5,1 % — рускія, 4,7 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года (12 населеных пунктаў) — 5426 чалавек[8].
Эканоміка
правіць- «Птушкафабрыка Медна»
Крыніцы
правіць- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11.
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 снежня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 7 (1453).
- ↑ Решение Брестского областного совета депутатов №306 от 17 сентября 2013 г. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Брестского района Брестской области» Архівавана 19 студзеня 2017.
- ↑ РЕШЕНИЕ ИСПОЛНИТЕЛЬНОГО КОМИТЕТА БРЕСТСКОГО ОБЛАСТНОГО СОВЕТА НАРОДНЫХ ДЕПУТАТОВ от 21 февраля 1994 г. № 61
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.