Гершонскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Гершо́нскі сельсаве́т — былая адміністрацыйная адзінка ў складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Гершоны.

Гершонскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Брэсцкі раён
Уключае 8 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Гершоны
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 21 снежня 2007
Насельніцтва
  • 5 094 чал. (1999)
Код аўтам. нумароў 1

Гісторыя правіць

Гершонскі сельсавет быў утвораны 12 кастрычніка 1940 года. У 1954 годзе сельскі савет быў аб’яднаны з Пугачоўскім сельсаветам, у склад сельсавета са Страдзецкага сельсавета перададзены вёскі Заказанка і Прылукі[1][2]. 8 верасня 1959 года ў склад сельсавета са скасаванага Дурыцкага сельсавета перададзена вёска Страдзеч[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Гершонскага сельсавета было 9 населеных пунктаў[4].

27 лістапада 2007 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Страдзеч[5]. 21 снежня 2007 года рашэннем Брэсцкага аблсавета са складу сельсавета былі выключаныя вёскі Аркадыя, Бярнады, Гершоны, Кацельня-Баярская, Міцькі, якія былі ўключаны ў гарадскую рысу Брэста, а сельсавет быў перайменаваны ў Страдзецкі[6].

У Гершонскі сельсавет уваходзіла 8 населеных пунктаў: Аркадыя, Бярнады, Гершоны, Заказанка, Кацельня-Баярская, Міцькі, Прылукі і Страдзеч.

Славутасці правіць

У 1996 годзе з блаславення патрыярха Алексія Другога на тэрыторыі сельсавета быў адкрыты мужчынскі манастыр. Манастыр быў адкрыты ў вёсцы Аркадзія на месцы гібелі пісьменніка-публіцыста XVII стагоддзя і Брэсцкага ігумена, святога праваслаўнай царквы — прападобнапакутніка Афанасія Брэсцкага.

Іншае правіць

У адпаведнасці з рашэннем Выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 лютага 1994 года № 61 на тэрыторыі Гершонскага сельсавета ўстаноўлена памежная зона[7].

Зноскі

  1. Гершоны
  2. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11.
  4. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 17. — 248 с. — 10 000 экз.
  5. Решение Брестского районного Совета депутатов от 27 ноября 2007 г. № 61 О переносе административно-территориального центра Гершонского сельского Совета
  6. Решение Брестского областного Совета депутатов от 21 декабря 2007 г. № 84 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Брестского района
  7. Решение Исполнительного комитета Брестского областного Совета народных депутатов от 21 февраля 1994 г. № 61 «О пограничном режиме в пограничной зоне, пограничной полосе и в пунктах пропуска через Государственную границу Республики Беларусь на территории Брестской области»