Міцькі (Брэсцкі раён)

былая вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Мі́цькі — былая вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці, за 9 км на поўдзень ад Брэста, 6 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Паўднёвы, аўтадарогай злучана з Брэстам. З 21 снежня 2007 года ў складзе горада Брэста. Міцькі ўваходзілі ў склад Гершонскага сельсавета.

Вёска
Міцькі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 455 чал. (1999)
СААТА
1212804026
Міцькі на карце Беларусі ±
Міцькі (Брэсцкі раён) (Беларусь)
Міцькі (Брэсцкі раён)
Міцькі (Брэсцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Міцькі (Брэсцкі раён)

У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «За мір» (цэнтр — в. Страдзеч).

Гісторыя правіць

У 18 ст. вёска — цэнтр маёнтка ў Брэсцкім павеце.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губернях. Маёнтак складаўся з фальварка і аднайменнай вёскі. У 1858 годзе ўласнасць пана Куроўскага. Вёска з'яўлялася цэнтрам сялянскай грамады. У 1897 годзе вёска ў Камянец-Жыровіцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Камянец-Жыровіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. Непадалёку ад вёскі знаходзіўся фальварак (1 двор, 16 жыхароў).

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы спалілі 27 двароў, загубілі 6 жыхароў; 7 вяскоўцаў загінулі на фронце.

Насельніцтва правіць

  • 72 сялянскія душы (1858)
  • 15 двароў, 96 жыхароў (1897)
  • 116 жыхароў (1905)
  • 18 двароў, 96 жыхароў (1921)
  • 37 двароў, 198 жыхароў (1940)
  • 105 гаспадарак, 270 жыхароў (1997)
  • 135 гаспадарак, 436 жыхароў (2005)

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.