Знаменка (Брэсцкі раён)
Зна́менка[1] (трансліт.: Znamienka, руск.: Знаменка, да 30 ліпеня 1964 года Ду́рычы) — аграгарадок у Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Цэнтр Знаменскага сельсавета. Размешчана за 26 км на поўдзень ад Брэста, 8 км ад чыгуначнай станцыі Дубіца, на аўтадарозе Брэст—Тамашоўка, на ўсходзе — р. Серадовая рэчка, меліярацыйныя каналы.
Аграгарадок
Знаменка
| ||||||||||||||||||||||
У складзе адкрытага акцыянернага таварыства «Птушкафабрыка Медна» (цэнтр — в. Медна).
Гісторыя
правіцьПаводле пісьмовых крыніц вядома з 15 стагоддзя ў Берасцейскім павеце Троцкага ваяводства ВКЛ. Пад 1492 г. 3 жыхары в. Дурычы былі перададзены Р. С. Осцікавічу.
У 19 ст. фальварак і вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні, у складзе маёнтка Медна. Паводле інвентару 1846 года ўладанне графіні Е. Красінскай. У 1860 годзе ў Мяднянскай воласці. Дзейнічала царкоўна-прыходская школа. У 1866 годзе школа, карчма. У 1890 годзе вёска — цэнтр Дурыцкага сельскагаспадарчага таварыства, у якое ўваходзілі вёскі Белагоры, Мельнікі і Дурычы, мелі 713,3 дзес. зямлі.
У 1905 годзе вёска (327 жыхароў) і фальварак (14 жыхароў) у Мяднянскай воласці. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Мяднянскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы знішчылі 9 двароў, загубілі 30 жыхароў.
16 ліпеня 1954 года перададзена з Меднаўскага сельсавета ў склад Страдзецкага сельсавета, дзе стала яго цэнтрам, Страдзецкі сельсавет перайменаваны ў Дурыцкі[2].
30 ліпеня 1964 года вёска Дурычы перайменавана ў Знаменку[3].
З 20 снежня 1974 года цэнтр Знаменскага сельсавета[4].
Насельніцтва
правіць- 50 двароў, 242 жыхары (1846)
- 282 жыхары (1860)
- 33 двары, 331 жыхар (1866)
- 112 двароў, 455 жыхароў (30.9.1921)
- 184 двары, 436 жыхароў (1940)
- 601 жыхар (1959)
- 1073 жыхары (1970)
- 1371 жыхар, 527 двароў (1997)[5]
- 541 гаспадарка, 1353 жыхары (2005)
Інфраструктура
правіць- Кааператыў «Колас»
- Сярэдняя школа
- Дом культуры
- Бібліятэка
- Аддзяленне сувязі
- Амбулаторыя
Памятныя мясціны
правіць- Брацкая магіла савецкіх воінаў (1944) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Д000092
- Каля вёскі помнік на месцы бою пагранічнікаў з гітлераўцамі 22.6.1941.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ду́рычы, мн.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 снежня 1974 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 7 (1453).
- ↑ БелЭн 1998.
Літаратура
правіць- Зна́менка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 100. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. — ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Знаменка (Брэсцкі раён)