Спанаўка
рака ў Беларусі
Спа́наўка[2], таксама Шпанаўка[2] — рака ў Беларусі, у Брэсцкім раёне Брэсцкая вобласць, правы прыток ракі Заходні Буг. У верхнім цячэнні называецца Прырва.
Спанаўка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 25 км |
Басейн | 200 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 51°49′15″ пн. ш. 23°51′23″ у. д.HGЯO |
Вусце | Заходні Буг |
• Каардынаты | 51°57′51″ пн. ш. 23°40′11″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Заходні Буг → Нараў → Вісла → Балтыйскае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Брэсцкая вобласць |
Раён | Брэсцкі раён |
![]() ![]() |
Даўжыня 25 км. Плошча вадазбору 200 км². Пачынаецца са старога прыроднага рэчышча каля левага берага канала Прырва за 200 м ад моста на аўтамабільнай дарозе Рагозна—Брадзяцін, за 3 км на ўсход ад вёскі Рагозна. Цячэ па паўднёва-заходняй частцы Брэсцкага Палесся. Вусце за 2 км на поўнач ад аграгарадка Страдзеч. Рэчышча амаль на ўсім працягу каналізаванае.
Прытокі: Серадовая рэчка (левы), ручай Оса (правы).
Зноскі
- ↑ Geographic Names Server — 2018.
- ↑ а б БелЭн 2002.
Літаратура
правіць- Спанаўка, Шпанаўка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 97. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).