Міхаіл Пятровіч Аксянюк

Міхаіл Пятровіч Аксянюк (нар. 12 лістапада 1975, в. Прыбарава, Брэсцкі раён) — беларускі памежнік, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання.

Міхаіл Пятровіч Аксянюк
Нараджэнне 12 лістапада 1975(1975-11-12) (49 гадоў)
Адукацыя
Месца працы
Званне палкоўнік
Узнагароды
медаль «За адзнаку ў воінскай службе» медаль «За бездакорную службу» I ступені медаль «За бездакорную службу» II ступені медаль «За бездакорную службу» III ступені

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 12 лістапада 1975 года ў в. Прыбарава Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці[1].

Скончыў Мінскае вышэйшае ваеннае каманднае вучылішча па спецыяльнасці «Камандная тактычная пагранічных і мотастралковых войскаў»; Пагранічную акадэмію Федэральнай службы бяспекі Расійскай Федэрацыі па спецыяльнасці «Кіраванне злучэннямі і часткамі Федэральнай пагранічнай службы Расійскай Федэрацыі»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і ідэалогія»; палкоўнік[1].

Праходзіў службу на Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь у Брэсцкай пагранічнай групе; на розных кіруючых пасадах у Смаргонскім пагранічным атрадзе і Гродзенскай пагранічнай групе; камандаваў Полацкім пагранічным атрадам. Узначальваў упраўленне ідэалагічнай работы Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь[1].

У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Гродненскай-Занёманскай акругі № 49. Член Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы[1].

Узнагароды

правіць

Узнагароджаны медалямі «За адзнаку ў вайсковай службе», «За бездакорную службу» I, II і III ступені[1].

Жанаты, мае чацвярых дзяцей[1].

Зноскі

Спасылкі

правіць