Мінскае вышэйшае ваенна-палітычнае агульнавайсковае вучылішча
Мінскае вышэйшае ваеннае каманднае вучылішча (МВВКВ) — былая вайсковая вышэйшая навучальная ўстанова Беларусі.
Мінскае вышэйшае ваеннае каманднае вучылішча (МВВКВ) | |
---|---|
Мінскае вышэйшае ваенна-палітычнае агульнавайсковае вучылішча - 1980 Мінскае вышэйшае ваеннае каманднае вучылішча - 1992 Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь - 1995 | |
Арыгінальная назва |
Мінскае вышэйшае ваенна-палітычнае агульнавайсковае вучылішча - 1980 Мінскае вышэйшае ваеннае каманднае вучылішча - 1992 Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь - 1995 |
Заснаваны | 1980 у Мінску |
Год закрыцця | 1992 |
Год рэарганізацыі | 1992, 1995 |
Аспірантура | з 1994 |
Размяшчэнне | СССР, Беларусь, Мінск |
Юрыдычны адрас | Мінск, вуліца Каліноўскага, 4. |
Гісторыя
правіцьЗаснавана ў 1980 у Мінску на базе 11-х Цэнтральных курсаў удасканалення палітскладу (ЦКУПС).
8 снежня 1980 года ад імя Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР член Ваеннага савета — начальнік палітупраўлення Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акругі генерал-палкоўнік А. В. Дэбалю] уручыў вучылішчу баявы сцяг.
У ліпені 1984 года адбыўся першы выпуск афіцэраў-палітработнікаў. У 1985 годзе разам з чарговым выпускам савецкіх афіцэраў вучылішча ўпершыню выпусціла афіцэраў для армій дружалюбных краін, якія атрымалі дыпломы магістра педагагічных навук.
У канцы лістапада 1986 года на базе ВНУ былі праведзены зборы кіруючага складу ўсіх ваенна-палітычных вучылішчаў. Кіраўнікі ваенных ВНУ станоўча ацанілі якасць вучэбна-выхаваўчага працэсу і створаную за кароткі тэрмін існавання вучылішча навучальную і палявую базу.
26 красавіка 1990 года на базе Мінскага ВВПАВ прайшоў першы злёт выдатнікаў вучобы ваенна-палітычных вучылішчаў.
З 1980 па 1991 гады ў Мінскім ваенна-палітычным вучылішчы атрымалі адукацыю каля 900 чалавек з 21 замежных краін.
З 1992 г. — Мінскае вышэйшае ваеннае каманднае вучылішча (МВВКВ).
З 1994 года ад'юнктура.
У 1995 г. на базе двух вышэйшых ваенных вучылішчаў — інжынернага (МВВІВ) і каманднага (МВВКВ) створана Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь.[1]
За час свайго існавання ажыццявіла 11 выпускаў і падрыхтавала больш за 1900 афіцэраў. Больш за 150 чалавек з іх прайшлі афганскую вайну. Выпускнікі МВВПАВ удзельнічалі ў ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, ва ўзброеных канфліктах на тэрыторыях былых саюзных рэспублік, контртэрарыстычнай аперацыі на Паўночным Каўказе і міратворчых аперацыях.
Зараз на тэрыторыі былога ваеннага гарадка вучылішча месцяцца Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь, Навукова-даследчы інстытут Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і факультэт Генеральнага штаба Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. На базе самога вучылішча быў створаны агульнавайсковы факультэт Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.[2]
Зноскі
Літаратура
правіць- Мінскае вышэйшае ваеннае каманднае вучылішча // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
Спасылкі
правіць- Минское ВВПОУ
- Минское военно-политическое Архівавана 13 снежня 2021.