Брэсцкая пагранічная група

Брэсцкая пагранічная група — тэрытарыяльны орган пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь.

Гісторыя правіць

Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР у раён г. Брэст перадыслакаваўся 17-ы Чырванасцяжны Цімкавіцкі пагранічны атрад (раней размяшчаўся ў в. Цімкавічы, Капыльскі раён). Падраздзяленне ўзяло пад ахову ўчастак мяжы ў 182 км. У чэрвені 1941 года пагранатрад удзельнічаў у першых баях Вялікай Айчыннай вайны. Увосень вайсковае фарміраванне ператворана ў полк тылавой аховы.

У жніўні 1944 года памежная ахова пад Брэстам адноўлена. У 1967 годзе пагранічнаму атраду прысвоена імя Фелікса Дзяржынскага. У 1975 годзе часць узнагароджана Ордэнам Чырвонага Сцяга.

У 1997 годзе Чырванасцяжны пагранічны атрад імя Ф. Э. Дзяржынскага і атрад пагранічнага кантролю «Брэст» рэарганізаваны ў Чырванасцяжную пагранічную групу імя Ф. Э. Дзяржынскага.

Спасылкі правіць