Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Гоцк)

Свята-Параскева-Пятніцкая царква — драўляны праваслаўны храм у аграгарадку Гоцк Салігорскага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Каржа, 38[1].

Славутасць
Свята-Параскева-Пятніцкая царква
52°31′34″ пн. ш. 27°07′53″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Гоцк
Канфесія БПЦ
Епархія Слуцкая епархія
Першае згадванне 1840
Будаўніцтва 1840
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне

Гісторыя правіць

Па благаславенні мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта ў 1998 годзе была зарэгістравана праваслаўная грамада.

У Гоцк будынак храма быў перавезены з вёскі Бранчыцы, дзе ў 1930-я гады ён быў прыстасаваны пад клуб. У Бранчыцах храм быў асвечаны ў гонар Святога Георгія, меркаваная дата яго будаўніцтва — 1840 год[2].

У 1999 годзе пробашчам храма быў прызначаны святар Аляксандр Чарнушэнка, 20 чэрвеня 1999 года адбылося першае набажэнства.

10 кастрычніка 2000 года мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт асвяціў храм у гонар святой пакутніцы Параскевы Пятніцы.

Зноскі