Свята-Петра-Паўлаўская царква (Багушэўск)

Свята-Петра-Паўлаўская царква — праваслаўны храм у гарадскім пасёлку Багушэўск Сенненскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Гарбунова, 24[1].

Славутасць
Свята-Петра-Паўлаўская царква
54°50′36,70″ пн. ш. 30°12′52,30″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Сянно
Будаўніцтва 19931995 гады

ГісторыяПравіць

У 1943 годзе быў адкрыты і асвечаны праваслаўны храм у гонар святых апосталаў Пятра і Паўла. Месцам для храма служыў кінуты драўляны дом. У 1943—1958 гадах па нядзелях і святочных днях службу рэгулярна ажыццяўляў свяшчэннік, які прыязджаў з Віцебска. У 1958 годзе па распараджэнні ўлады ноччу ў нядзелю храм быў разабраны. Бярвёны і многія іконы былі спалены ў печы хлебапякарні.

У 1993 годзе пачалося будаўніцтва новага храма з дрэва і цэглы на новым месцы. 12 ліпеня 1995 года ў прастольнае свята была адслужана першая літургія.

На базе храма створаны клуб «Споведзь душы». У 2017 годзе пры храме быў адкрыты Цэнтр культуры.

АрхітэктураПравіць

Царква ў імя святых апосталаў Пятра і Паўла вырашана адкрытым брусочным зрубам («у ластаўчын хвост»), накрытым 2-схільным дахам, па цэнтры якога светлавы барабан (васьмярык на чацверыку) з цыбулепадобным бляшаным купалам. З франтальнага боку прыбудаваны нізкі прытвор з сілікатнай цэглы, над 2-схільным дахам якога надбудавана чацверыковая драўляная званіца, якая пераходзіць у нізкі васьмярык з шатровым верхам і макаўкай у завяршэнні. Сцены зруба прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, прытвора-арачнымі. Карнізы дэкарыраваны разнымі падзорамі.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Бандарэвіч, В. Духоўны цэнтр Багушэўска / В. Бандарэвіч // Голас Сенненшчыны. – 2018. – 14 ліп. – С. 5.
  • Сенненское благочиние // Храмы и приходы Витебской Епархии Белорусской Православной Церкви : справочник / сост.: А. Матвеев, Н. Дубенецкий. – Витебск : Витебская епархия, 2002. – С. 142–143.
  • Свята-Петра-Паўлаўская царква // Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; мастак І. І. Бокі. – Мінск : БелЭн, 2001. – С. 16.
  • Храм святых апостолов Петра и Павла // Витебская епархия. Монастыри, храмы и приходы : справочник / сост. А. Матвеев. – Минск : Белорусская Православная Церковь, 2009. – С. 99.
  • Царква ў імя святых апосталаў Пятра і Паўла // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2007. – С. 31.