Свята-Петра-Паўлаўская царква (Храпавічы)

Свята-Петра-Паўлаўская царква ў вёсцы Храпавічы Віцебскага раёна. Пабудавана ў 1907 з цэглы. На 1910 ацэнена ў 24 000 руб.

Праваслаўная царква
Свята-Петра-Паўлаўская царква
55°19′57″ пн. ш. 30°09′16″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Храпавічы
Архітэктурны стыль рэтраспектыўна-рускі
Дата пабудовы 1907 год
Стан не захавалася
Map

Архітэктура

правіць

Твор архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Мела памеры: даўжыня ўнутры — 13,5, шырыня — 8, вышыня да карніза — 4 сажні. Бляшаны дах завяршаўся купалам. Да галоўнага фасада далучалася трох'ярусная шатровая званіца з галоўкай (вышыня да карніза 8 сажняў, мелася 5 званоў). Пабеленыя сцены чляніліся 8 вокнамі ў цэнтральным аб'ёме, 2 — у апсідзе, 2 — у прытворы, 8 — у барабане купала, 5 малымі вокнамі ў ліхтары купала, 3 — у другім ярусе званіцы. Меліся 2 абшытых жалезам уваходных дзвярэй.

Унутры апсіду вылучаў іканастас (3,5х3 сажні, ацэнены ў 3000 руб.). Малітоўная зала ацаплялася 4 жалезнымі і 1 кафлянай пячамі.

Літаратура

правіць
  • Кулагін, А. М. Страчаная архітэктурная спадчына / А. М. Кулагін // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Віцебскага раёна / Рэдкалегія: А. П. Красоўскі і інш.; Уклад. У. І. Мезенцаў; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Маст. літ., 2004. — 772 с.: іл. — С.