Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Дубрава)

Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у вёсцы Дубрава Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. На ўсходняй ускраіне вёскі[1].

Славутасць
Свята-Раства-Багародзіцкая царква
54°05′38″ пн. ш. 27°06′04″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Дубрава
Канфесія БПЦ
Епархія Маладзечанская епархія
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Праваслаўная царква з’явілася у вёсцы ў 1920 годзе, калі мясцовы жыхар Іосіф Радкевіч перадаў частку свайго надзела для будаўніцтва царквы. Царква праіснавала да 1961 года, калі савецкія ўлады перарабілі ў калгаснае сховішча.

Толькі ў 1990-м царква была вернута праваслаўным[2].

Архітэктура правіць

Вырашана прамавугольным у плане аб’ёмам пад 2-схільным дахам, завершаным над алтарнай часткай 8-гранным барабанам з макаўкай. Да франтальнага фасада далучана 3-ярусная (васьмярык на 2 чацверыках) шатроавя званіца, завершаная цыбулепадобнай галоўкай[3].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі правіць