Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Тарасава)
Свята-Раства-Багародзіцкая царква — мураваны праваслаўны храм у в. Тарасава Мінскага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Раждзественская, 2[1].
Славутасць | |
Свята-Раства-Багародзіцкая царква | |
---|---|
![]() | |
53°55′17″ пн. ш. 27°23′19″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Тарасава |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Мінская епархія |
Архітэктар | Леанід Канстанцінавіч Шулаеў |
Будаўніцтва | 1997—2001 гады |
![]() |
Гісторыя Правіць
Пабудавана ў 2001 годзе.
Архітэктура Правіць
Пабудавана з цэглы паводле праекта архітэктара Л. Шулаева і мастака В. Міцічкіна. Шматпланавую, прасторава развітую ярусную кампазіцыю фарміруюць цэнтральны 8-гранны светлавы барабан, завершаны цыбулепадобным купалам, ніжэйшыя аб’ёмы прыдзелаў, 3 прытвораў і апсіды. Архітэктурны рытм ствараюць 2-гранныя шчыты 2-схільных дахаў, чаргаванне арачных і прамавугольных аконных праёмаў[2].
Зноскі
- ↑ ХРАМ РОЖДЕСТВА ПРЕСВЯТОЙ БОГОРОДИЦЫ В ДЕРЕВНЕ ТАРАСОВО(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 лістапада 2019. Праверана 2 лістапада 2019.
- ↑ Раства-Багародзіцкая царква
Літаратура Правіць
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі Правіць
- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Тарасава) на сайце Глобус Беларусі (руск.)