Свята-Стэфанаўская царква (Слуцк)

Свята-Стэфанаўская царква — колішні драўляны праваслаўны храм у горадзе Слуцку Мінскай вобласці.

Славутасць
Свята-Стэфанаўская царква
53°00′21″ пн. ш. 27°32′01″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Месцазнаходжанне Слуцк
Канфесія Праваслаўе
Першае згадванне XVII стагоддзе
Дата скасавання 1950
Стан страчана
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

ГісторыяПравіць

 
Вуліца Трайчанская. Царква Святога Стэфана або Трайчанская могілкавая царква

Дакладны час з’яўлення царквы святога першапакутніка архідыякана Стэфана невядомы. У дакументах звесткі пра яе сустракаюцца з другой паловы XVII стагоддзя, адна з найранейшых згадак датавана 1657 годам. У 1661 годзе яна згадваецца як збяднелая і перададзеная пад апеку Спаскага брацтва. Пры царкве ў тыя часы меўся шпіталь для ўтрымання хворых і ўбогіх, які захоўваўся і пазней.

Размяшчаўся царкоўны пляц у прадмесці Трайчаны, па правым боку Трайчанскай вуліцы перад Трайчанскім ручаём. На плане Слуцка канца XVIII стагоддзя царква паказана алтарнай часткай да вуліцы (на паўднёвы ўсход), правей ад яе знаходзілася квадратная ў плане званіца.

У пачатку XIX стагоддзя царква свайго прыхода ўжо не мела. Калі наладзілася дзейнасць заснаванай пры Троіцкім манастыры духоўнай семінарыі, была пераведзена ў падпарадкаванне гэтай навучальнай установе. У якасці семінарскай дзейнічала да 1840 года.

 
Іканастас

Пасля таго, як духоўную семінарыю са Слуцка перавялі ў Мінск, царкву перанеслі далей ад горада, за манастыр, на Трайчанскія могілкі. З гэтага часу Стэфанаўская царква вядома як могілкавая трайчанская, прыпісаная да гарадской Уваскрэсенскай царквы.

У 1932 годзе Стэфанаўская царква была закрыта, яе пачалі разбураць. У паўразбураным стане заставалася да пачатку 1950-х гадоў, потым яе разабралі[1].

Абраз «Узнясенне»Правіць

 
Абраз «Узнясенне»

Ікона Узнясення Хрыстова са Стэфанаўскай царквы да вайны знаходзілася ў зборах Беларускага дзяржаўнага музея ў Мінску. Была вывезена з тэрыторыі Беларусі падчас Другой сусветнай вайны. Пасля вайны перададзена на захаванне ў Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У 1954 годзе перададзена ў Дзяржаўны мастацкі музей БССР[2].

Зноскі

  1. Игорь Титковский.. Стэфанаўская царква. Наследие Слуцкого края (3 красавіка 2018).
  2. Абраз «Узнясенне»

ЛітаратураПравіць

  • Памяць. Слуцкі раён, Слуцк. Кн.1, Мн. 2000.