Трайчаны — прадмесце Слуцка, якое размяшчалася на левым беразе ракі Случ, на захад ад Старога горада. Паселішча ўзнікла вакол вядомага з XV ст. Траецкага манастыра, у які ўваходзілі дзве царквы — драўляная Благавешчання і мураваная Траецкая, а таксама келлі, жылыя дамы, сад, сажалка[1]. Прадмесце Трайчаны кароткім участкам прылягала да абарончага пояса горада[2]. Праз манастыр ад слуцкай Віленскай брамы праходзіла дарога да Нясвіжа, і далей да Вільні. Калі побач з манастыром вырасла прадмесце, адрэзак дарогі да горада стаў вуліцай Трайчанскай. Цяпер гэта жылы раён уздоўж вуліцы Віленскай ад Чортавага мосціка да медыцынскага каледжа[3].

Слуцкі Троіцкі манастыр. Трайчаны. 1909 год.

Зноскі

  1. Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  2. Чантурыя. Горадабудаўнічае мастацтва Беларусі
  3. Ігар Ціткоўскі. Манастыр на Трайчанах(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2016. Праверана 19 лістапада 2015.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць