Свята-Троіцкая царква (Глушкавічы)

Свята-Троіцкая царква — праваслаўная царква ў Глушкавічах.

Праваслаўны храм
Свята-Троіцкая царква
51°34′05,30″ пн. ш. 27°46′07,80″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Глушкавічы
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Тураўская
Першае згадванне 1754
Map

Размешчана па адрасу Гомельская вобл., в. Глушкавічы, вул. Першамайская 84.

Гісторыя правіць

Першае ўспамінанне аб Свята-Троіцкай царкве ў Глушкавічах адносіцца да 1754 года. У 1761 годзе была пабудавана званіца, у якой мелася 5 званоў. У 1759—1778 гадах уніяцкім святаром быў Стэфан Шамяціла, а ў 1780—1800 Ігнацій Епіфанавіч. У 1800 былі пабудаваны новая царква і званіца. У 1806 глушкавіцкая царква зноў стала праваслаўнай. Настаяцелем прыхода ў гэты час быў святар Аляксандр Шамяціла, а ў 1807—1849 гадах прыход узначальваў святар Пётр Епіфанавіч. У 1834 пабудавана новая званіца.

У 1853 у царкоўнай зямлі мелася 59 дзесяцін. У 1867 царква згарэла. У 1873 на сродкі прыхажан пабудавалі новы храм.

Паводле «Апісання цэркваў і прыходаў Мінскай епархіі» 1879 года Свята-Троіцкая царква мела форму падоўжанага крыжа. Царква была драўляная, з жалезным дахам, не абагравалася. Купал меўся адзін. Іканастас складаўся з 19 абразоў. Метрычныя кнігі захоўваліся з 1862 года.

У званіцы, што была пабудавана асобна, знаходзіліся чатыры званы вагой каля 26, 22, 21 і 6,5 кг кожны. Прыход складаўся з жыхароў вёскі Глушкавічы. Усяго прыхажан лічылася 889 чалавек. Святаром быў Міхаіл Тамашэўскі

У 1883 годзе была ўзведзена новая званіца. У 1884 у вёсцы адкрылі царкоўна-прыхадскую школу, у якой вучылася 20 дзяцей. У 1891 годзе на могілках была пабудавана капліца. У 1903 царкоўнай зямлі мелася 112 дзесяцін.

Пасля рэвалюцыі царква была зачынена. У 1943 годзе яе спалілі разам з вёскай нямецка-фашысцкія захопнікі. 27 снежня 1942: «Нямецка-фашысцкія карнікі загналі ўсіх, хто быў у вёсцы, у хлеў і расстралялі 290 жыхароў. Потым спалілі і вёску. Цудам засталіся толькі дзве хаты, якія стаялі паблізу лесу. Пазасталыя ў жывых людзі пачалі жыць у куранях. Хто і хату тут у лесе зрабіў»[1].

У 1946 быў адкрыты малітоўны дом, які з 1949 значыўся прыпісным да Прыбалавіцкага прыхода. У 1961 малітоўны дом быў зачынены па хадайніцтве раённай улады, а ў 1988 зарэгістравана навая цагляная Свята-Троіцкаяя царква ў в. Глушкавічы была асвечана епіскапам тураўскім і мазырскім Пятром.

Абнародаванне захаваўшыхся метрычных кніг Траецкай царквы Глушкавіцкага прыходу Мазырскага павета Мінскай губерні: 1798, 1802—1822, 1825—1836, 1838—1839, 1848—1875 гг.

Характэрыстыка правіць

Царква мае форму подоўжанага крыжа з пяццю купаламі і званіцай над уваходам.

Заўвагі правіць

  1. Хроніка храма Святой Жываначальнай Троіцы ў вёсцы Глушкавічы на сайце radzima.org

Літаратура правіць

  • Кніга памяць «Лельчыцкі раён» — с. 567—568

Спасылкі правіць