Свята-Троіцкая царква (Кіявец)
Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм у в. Кіявец Валожынскага раёна Мінскай вобласці.
Славутасць | |
Свята-Троіцкая царква | |
---|---|
53°59′01″ пн. ш. 26°53′17″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Кіявец |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Маладзечанская епархія |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПабудавана ў 1919 г. на месцы драўлянага храма, пастаўленага ў 1789 г. з дрэва на сродкі памешчыка Пажарскага.' Дзейнічае з 1990 г.
Архітэктура
правіцьКрыжова-купальны храм сіметрычна-восевай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі складаецца з прамавугольных зрубаў бабінца, малітоўнай залы, апсіды і нізкіх бакавых прыдзелаў. Над бабінцам надбудавана двух'ярусная шатровая званіца (чацвярык на чацверыку). Над сяродкрыжжам васьмігранны барабан з купалам. Гарызантальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Галоўны ўваход вырашаны ганкам на слупах.
Зноскі
' НГАБ, ф. 242, воп. 1, спр. 2256, арк. 3 адв.
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Троіцкая царква (Кіявец)
- Свята-Троіцкая царква (Кіявец) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)