Свята-Троіцкі сабор (Лоеў)

Свята-Троіцкі сабор — мураваны праваслаўны храм у гарадскім пасёлку Лоеў Гомельскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Кааператыўная, 13.

Славутасць
Свята-Троіцкі сабор
51°56′10″ пн. ш. 30°47′52″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Гарадскі пасёлак Лоеў
Канфесія БПЦ
Епархія Гомельская епархія
Дата пабудовы 1990 год
Map

Гісторыя правіць

У 1990 годзе закладзены новы храм, які будаваўся на сродкі вернікаў. Будаўніцва храма завершана 21 лістапада 1990 года[1].

Архітэктура правіць

Пабудаваны з цэглы. Вырашаны працяглым прамавугольным у плане аб’ёмам пад 2-схільным дахам, над фасадам якога надбудавана 4-гранная шатровая званіца з макаўкай. У алтарнай частцы далучаны бакавыя прыдзелы. Сяродкрыжжа 2-схільных дахаў завершана цыбулепадобнай галоўкай, дахі прытвораў і апсіды — макаўкамі. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі і лапаткамі ў прасценках[2].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі правіць