Свята-Уваскрасенская царква (Букча)

Свята-Уваскрасенская царква — праваслаўная царква ў Букчы Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

Праваслаўны храм
Свята-Уваскрасенская царква
51°45′05,90″ пн. ш. 27°40′31,90″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Букча
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Тураўская
Першае згадванне 1745
Map

Размешчана па адрасу Гомельская вобл., в. Букча, вул. Ленінская 73.

Гісторыя правіць

Першае згадванне аб царкве адносіцца да 1745 года. Вядома, што тут быў святаром Адам Маляевіч.

У 1816 быў зроблены рамонт. Метрычныя кнігі захоўваліся з 1805 года. У 1840 на сродкі графа Маліеўскага царкву зноў адрамантавалі, а ў 1842 годзе пабудавалі новую званіцу. У 1869 годзе прыход як самастойны ліквідавалі і царкву прыпісалі да Тонежскага прыхода. У 1888 царкоўнай зямлі мелася 100 дзесяцін. У 1943 царкву разам з вёскай спалілі нямецка-фашысцкія захопнікі.

Новая царква правіць

У пачатку 2000 у вёсцы пабудавана новая, драўляная царква.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Кніга памяць «Лельчыцкі раён» — с. 566