Букча
Бу́кча[1] (трансліт.: Bukča, руск.: Букча) — вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Букчанскага сельсавета.
Вёска
Букча
| ||||||||||||||||||||||||
Размешчана за 18 км на паўночны захад ад шашы Р36, за 14 на паўночны ўсход ад Дзяржынска, за 12 км на паўднёвы захад ад Тонежа. У складзе камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Прыбалавічы».
Гісторыя
правіцьВядома па пісьмовых крыніцах XVI ст. як прыватнае сяло ў складзе Вялікага Княства Літоўскага.
У ліпені 1654 года казакі, наляцеўшы на вёскі і мястэчкі Тураўшчыны, «сялян мучылі, насмерць забівалі, маёмасць іх усю забіралі, іншыя вёскі агнём палілі…» Пазней сюды прыходзіў казацкі полк нейкага Грышкі Чорнага. Чаркасы з'яўляліся тут і разам з маскоўскімі ратнікамі. У верасні 1654 года на Тураўскую і Смядынскую (ніжэй па Прыпяці) воласці напала маскоўскае войска. Паводле заявы тураўскага падстаросты Хведара Ляўковіча, чужынцы «ня толькі ў дамах сялянскіх што змаглі адшукаць забралі, але, сялян у лясах знаходзячы, некаторых насмерць пазамучвалі…» 24 верасня яны «да апошняй халупы» спалілі вёску і спустошылі дзесяткі іншых.[2]
3 1793 года ў складзе Расійскай імперыі, сяло Тонежскай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні.
Насельніцтва
правіць- 1886 год — 47 двароў, 259 жыхароў
- 1909 год — 128 двароў, 800 жыхароў
- 1917 год — 157 двароў, 913 жыхароў, у тым ліку 762 беларусы, 151 яўрэй
- 1940 год — 220 двароў, 875 жыхароў
- 1970 год — 416 двароў, 1742 жыхары.
- 1995 год — 1109 жыхароў, 394 двары[3].
- 1998 год — 362 двары, 941 жыхар.
- 2000 год — 388 двароў, 891 жыхар
Інфраструктура
правіцьМеханічныя майстэрні, лясніцтва, сярэдняя школа, дзіцячы сад, клуб, бібліятэка, аддзяленне сувязі, аўтаматычная тэлефонная станцыя, фельчарска-акушэрскі пункт, 3 крамы.
Страчаная спадчына
правіцьГл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Бу́кчэ, н.
- ↑ «Государев поход» 1655 // Г. Сагановіч. Невядомая вайна: 1654—1667. — Мн.: Навука і тэхніка, 1995. — 144 с. ISBN 5-343-01637-5
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3.
Літаратура
правіць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лельчыцкага раёна. — Мн.: Паліграфафармленне, 2002. — 606 с.: іл.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3). — С. 326.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Букча
- Букча
- Помнить историю своего края (руск.) // Лельчыцкая раённая газета «Светлае жыццё»