Свята-Успенская царква (Хатынічы)
Свята-Успенская царква — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Хатынічы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.
Праваслаўны храм | |
Свята-Успенская царква | |
---|---|
52°37′46″ пн. ш. 26°18′27″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Аграгарадок | Хатынічы |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Пінская і Лунінецкая епархія |
Дата пабудовы | 1994 год |
Стан | дзейнічае |
Гісторыя
правіцьПабудавана ў 1994 годзе на месцы драўлянага храма 1868 года.
Архітэктура
правіцьПабудавана з цэглы. Вырашана па кампазіцыі прамавугольнага храма ў стылізаваных формах рэтраспектыўна-рускага стылю. Яе фарміруюць прамавугольныя ў плане прытвор-званіца, кароткая трапезная, цэнтрычная малітоўная зала з бакавымі прыдзеламі, прамавугольная апсіда. Над пакатым 4-схільным дахам цэнтральнага аб'ёму і шатром 8-граннай званіцы ўзведзены цыбулепадобныя галоўкі[1].
Зноскі
- ↑ Успенская царква(недаступная спасылка)
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
правіць- Свята-Успенская царква (Хатынічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)