Свята на нашай вуліцы

беларускі кароткаметражны дакументальны фільм

«Свя́та на на́шай ву́ліцы»беларускі кароткаметражны дакументальны фільм, зняты рэжысёрам Адамам Галінам на тэлеканале «Белсат» у 2009 годзе.[1] Фільм быў цалкам зняты схаванай камерай.

Свята на нашай вуліцыM:
Свята на нашай вуліцы
Жанр дакументальны фільм
Кампазітар
Кінакампанія Белсат
Працягласць 22 хв.
Краіна
Мова беларуская
Год 2009

Сюжэт правіць

Двор з некалькімі лавачкамі на вуліцы Сонечнай ніколі не пустуе. Тут размаўляюць, п’юць, спяваюць, танцуюць, спрачаюцца пра палітыку, б’юцца, выклікаюць «хуткую дапамогу», спрачаюцца з міліцыяй, бяруць дзяцей на шпацыр, зноў ядуць і п’юць, спяць, пісаюць і зноў п’юць жыхары працоўных інтэрнатаў на адным з мінскіх заводаў. Вокны кватэры вядомага беларускага кінааператара Таццяны Логінавай выходзяць на гэты двор. Яна, гледзячы ў сваё акно, ужо шмат гадоў здзіўляецца, смяецца і раздражняецца. Надвор’е мяняецца, часы мяняюцца, але асобы на задніх лавах заўсёды аднолькавыя. На гэты раз каля акна ў кватэры Таццяны Логінавай мы паставілі камеру, якая запісвала свята на вуліцы Сонечнай.

Здымачная група правіць

  • аўтар сцэнарыя і рэжысёр — Адам Галін
  • аўтар ідэі і аператар — Цімафей Лагвіновіч
  • гукарэжысёр — Сяргей Сінякевіч
  • мантаж — Дзіна Клімко

Зноскі

  1. Свята на нашай вуліцы, дак. фільм. Белсат. Праверана 20 чэрвеня 2020.

Спасылкі правіць