Святлана Аляксандраўна Талмачова

(Пасля перасылкі з Святлана Талмачова)

Святлана Аляксандраўна Талмачова — беларуская гісторык. Кандыдат гістарычных навук (2002), доктар гістарычных навук[крыніца?] (2023).

Святлана Аляксандраўна Талмачова
Дата нараджэння 1972[1]
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Род дзейнасці гісторык, выкладчыца ўніверсітэта
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Альма-матар
Вядомая як гісторык

Біяграфія

правіць

Нарадзілася ў Патсдаме (ГДР),з юнацтва жыве ў Мінску. Бацькі выхадцы з Пензенскай вобласці Расіі.

У 1996 закончыла гістарычны факультэт БДПУ. 12 снежня 2002 абараніла кандыдацкую дысертацыю «Сялянскае самакіраванне ў Беларусі (1861—1901 гг.)».

3 2002 па 2004 працавала старшым выкладчыкам факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі БДПУ, з 2004 — на гістарычным факультэце, на кафедры славянскай гісторыі і метадалогіі гістарычнай навукі, 2015 годзе — на кафедры гісторыі Беларусі і славянскіх народаў.

У 2016 скончыла дактарантуру БДПУ. Тэма даследавання — «Дзейнасць Мясцовы органаў дзяржаўнага кіравання па рэалізацыі аграрнай палітыкі самадзяржаўя на тэрыторыі Беларусі (1861—1914 гг.)»

Са снежня 2019 — загадчык кафедры гісторыі Беларусі і славянскіх народаў БДПУ.

Навуковая дзейнасць

правіць

Выкладае вучэбныя дысцыпліны: «Гісторыя ўсходніх славян (Расія і Украіна) (канец XVI — першая палова ХІХ ст.)» і «Гісторыя ўсходніх славян (Расія і Украіна) (1861—1900 гг.)».

Сфера навуковых інтарэсаў і праблематыка навуковых даследаванняў — сацыяльна-эканамічныя працэсы ў Беларусі перыяду капіталізму.

Асноўныя публікацы

правіць
  • Талмачова, С. А. Сялянскае самакіраванне / С. А. Талмачова // Гісторыя беларускай дзяржаўнасці ў канцы XVIII — пачатку ХХІ ст. : у 2 кн. — Кн. 1 / А. А. Каваленя [і інш.]; рэдкал. А. А. Каваленя [і інш.] ; Нац. Акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі. — Мінск : Беларус. навука, 2011. — С. 112—125.
  • История восточных славян: хрестоматия: в 2 ч. : уч. электр. изд. локал. распр. — Ч. 1: Внутренняя политика царизма (конец XVI — первая половина XIX в.) / сост. С. А. Толмачева, В. Г. Федорасова; под общ. ред. С. А. Толмачевой. — Минск : БГПУ, 2012.
  • Талмачова, С. А. Увядзенне закона аб земскіх начальніках у Беларусі / С. А. Талмачова // Весці Бел. дзярж. пед. ун-та. — 2013. — Сер. 2, Гісторыя. Філасофія. Паліталогія. Сацыялогія. Эканоміка. Культуралогія. — № 4. — С. 11-15.

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 8 чэрвеня 2022.