Святлана (кампанія)

ПАТ «Святлана» (да 1992 года — Ленінградскае аб’яднанне электроннага прыладабудавання «Святлана») — савецкі і расійскі холдынг, які займаецца распрацоўкай і выпускам магутных электравакуумных прылад і вырабаў мікраэлектронікі.

Святлана
Тып адкрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне 1889
Адрас
Галіна прыборабудаванне[d]
Прадукцыя інтэгральная схема і радыёлямпа
Чысты прыбытак
Сайт svetlanajsc.ru

У ПАТ «Святлана» ўваходзіць пяць даччыных прадпрыемстваў, распрацоўка і вытворчасць прадукцыі ў якіх ажыццяўляецца па поўным цыкле «даследаванне — распрацоўка — вытворчасць — рэалізацыя». Прадукцыя прадпрыемства выкарыстоўваецца ў апаратуры радыёсувязі, радыёлакацыі, тэлебачання, надглядальнай тэхнікі, медыцыне, бытавой тэхніцы. Больш за 20 % прадукцыі ПАТ «Святлана» пастаўляецца на экспарт.

Раней асноўная пляцоўка прадпрыемствы займала шырокую тэрыторыю, абмежаваную праспектам Энгельса, Святланаўскай плошчай, Святланаўскім праспектам, праспектам Тарэза і Манчэстэрскай вуліцай.

Юрыдычны адрас — Расія, 194156, Санкт-Пецярбург, пр. Энгельса, д. 27.

У гонар прадпрыемствы атрымалі назвы Святланаўская плошча, Святланаўскі праспект, а ў 1990-я гады і муніцыпальнае ўтварэнне «Святланаўскае».

Гісторыя

правіць

Фірма заснавана ў 1889 годзе і пачынала сваю дзейнасць з майстэрні па вырабе папяросных гільзаў.

Аддзяленне асвятляльных электралямпаў «Святлана» (руск.: «Светлана», па легендзе названа ад імя дачкі ўладальніка прадпрыемства, насамрэч гэта абрэвіятура Светлавыя лямпы напальвання — руск.: СВЕТовые ЛАмпы НАкаливания) было створана ў машынабудаўнічым акцыянерным таварыстве «Я. М. Айваз», якое выпускала гільзанабівальныя машыны для папяросных фабрык, у 1913 годзе. У 1914 годзе ў акцыянерным таварыстве былі: завод зброевых прыцэлаў (600 рабочых), завод тытунёвых машын (400 рабочых) і аддзяленне «Святлана» (250 рабочых).

У верасні 1918 года прадпрыемства было нацыяналізавана; у 1920 годзе створаны самастойны завод «Святлана» па выпуску лямпаў напальвання; 22 мая 1928 года да яго быў далучаны электравакуумны завод, які выпускаў узмацняльныя і генератарныя лямпы і рэнтгенаўскія трубкі.

У час Вялікай Айчыннай вайны завод эвакуіравалі ў Новасібірск.

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць
  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1