Святы Піран
Святы Піран (лац.: Sanctus Piranus, корнск.: Peran; памёр каля 480) — корнскі абат, імаверна, ірландскага паходжання. Лічыцца апякунам здабытчыкаў волава, а таксама адным са святых патронаў Корнуала.
Святы Піран | |
---|---|
Дата нараджэння | невядома |
Месца нараджэння | |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
У ліку | цудатворац і каталіцкі святы |
Дзень памяці | 5 сакавіка |
Заступнік | здабытчыкі волава, Корнуал |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ягоны дзень памяці 5 сакавіка святкуецца як дзень Корнуала, а корнскі чорны сцяг з белым крыжам назваюць «сцягам святога Пірана».