Свіслацкі сельсавет (Свіслацкі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Свіслацкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Сві́слацкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — горад (да 2000 г. гарадскі пасёлак) Свіслач (не ўваходзіць у склад).

Свіслацкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Свіслацкі раён
Уключае 24 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Свіслач (не ўваходзіць у склад)
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 1 984
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Свіслацкага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. У 1976 годзе ў склад сельсавета з Вердаміцкага сельсавета перададзены вёскі Казейкі, Монтаўты, Несцеравічы, Сакі, Ханчыцы[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2639 чалавек[2], з іх 74,7 % — беларусы, 18,4 % — палякі, 4,6 % — рускія, 1,3 % — украінцы[3]; паводле перапісу 2019 года — 1984 чалавекі[4].

Зноскі

  1. Рашэнні выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1975 г. і 23 лютага 1976 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1976, № 8 (1490).
  2. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.