Себежскае возера

Себежскае возера — возера ў басейне Дзвіны ў Пскоўскай вобласці. Возера з’яўляецца катлавінай ледавіковага паходжання і знаходзіцца на вышыні 126 метраў над узроўнем мора, уваходзіць у групу Себежскіх азёр.

Себежскае возера
Морфаметрыя
Найбольшая глыбіня 9,8 м
Размяшчэнне
Краіна
Себежскае возера (Расія)
Себежскае возера
Себежскае возера
Map

Плошча возера — 15,8 км² (з астравамі — 16,0 км²). Сярэдняя глыбіня возера — каля 5 метраў, найбольшая — 18 метраў, размах ваганняў узроўня возера складае каля 1,5 метра. Прытокі возера — невялікія рэчкі, выцякае з возера толькі адна рака — Угарынка. З усходу ў возера ўпадае рака Чарнея з аднайменнай вёскай ля вусця.

Берагі Себежскага возера высокія, грунт на прыбярэжжы пясчаны. Возера пакрыта лёдам з лістапада-снежня да канца красавіка, летам воды возера ў паверхневым слоі выграваюцца да 20 °C і вышэй.

У 1996 годзе возера ўваходзіць у склад Себежскага нацыянальнага парку.

Зноскі

  1. Geographic Names Server — 2018.