Севанская бітва (арм.: Սևանի ճակատամարտ) — бітва, якая адбылася ў 921[1] ці ўлетку 925 года[2] паміж армянскімі войскамі цара Ашота II Жалезнага і Саджыдскага эмірата Арабскага халіфата Юсуфа ібн Абу-л-Саджа.

Севанская битва
Сучасны выгляд месца бітвы
Сучасны выгляд месца бітвы
Дата 921[1] або 925 год[2]
Месца Севанскі востраў[Комм 1] і паўночна-заходні бераг[1]
Вынік Перамога армянскіх сіл[3]
Праціўнікі
Анійскае царства эмірат Саджыдаў
Камандуючыя
Ашот II Жалезны Юусуф ібн Абу-л-Садж
Георг Бешыр

Гісторыя правіць

Пасля пакарання смерцю Смбата II яго сын Ашот II вёў імклівае змаганне за незалежнасць Армянскага царства. Пасля паспяховых вайсковых аперацыі на працягу 914—922 гадоў супраць арабскіх сіл Юсуфа і Насра, з-за ўнутраных звад Ашот II быў змушаны на некаторы час умацавацца на востраве Севан[Комм 1]. Скарыстаўшыся сітуацыяй, арабскі военачальнік Бешыр разбурыў некаторыя населеныя пункты, а пазней распачаў наступ на Севанскі востраў. На востраве армянамі былі пабудаваны 10 вялікіх лодак[3]. Нягледзячы на меншыя сілы, Ашот II і яго армія наблізіліся паромамі на бераг і распачалі раптоўную атаку лукамі, здабыўшы перамогу над праціўнікам. Адступалы[3] ў кірунку Двіна арабскі камандзір Бешыр атрымаў новы ўдар ля крэпасці Кега (арм.: Քեղա) ад аднаго з военачальнікаў Ашота II Георга[Комм 2]. Пасля Севанскай бітвы халіфат змірыўся з незалежным статусам Арменіі[2]. Пасля гэтага трыумфу Ашот II прыняў тытул «цара цароў Арменіі» ў знак сваёй гегемоніі над іншымі армянскімі князямі[3].

Каментарыі правіць

  1. а б У выніку выдатку водных рэсурсаў у сярэдзіне XX стагоддзя ператварыўся ў паўвостраў
  2. Паводле думкі Чамчана з роду Марзпетуні

Зноскі

  1. а б в Ашот — артыкул з БСЭ
  2. а б в Севанская битва. — Армянская советская энциклопедия. — Ер., 1984. — Т. 10. — С. 320.
  3. а б в г The Cambridge Medieval History. — Cambridge University Press, 1923. — Vol. IV. — P. 161." But Ashot retired to the island of Sevan, and built ten large boats. When Beshir marched against him with a strong army, he manned each boat with seven skilled archers and sent them against the enemy. Every Armenian arrow found its mark, the Arabs took to flight, and were pursued with slaughter as far as Dwin by Prince Georg Marzpetuni, Ashofs faithful supporter. After this epic resistance, Ashot left Sevan in triumph, and took the title "King of the Kings of Armenia " in token of his superiority to the other Armenian princes. He died in 928. "