Сезар (прэмія, 2022)

47-я цырымонія прысуджэння прэміі «Сезар» адбылася 25 лютага 2022 года ў Парыжы. Уручэнне ажыццяўлялася Акадэміяй мастацтваў і тэхналогій кінематографа у гонар найлепшых французскіх фільмаў 2021 года. Сцэнарыст і рэжысёр Даніэль Томпсан[en] узначаліла журы, вёў цырымонію Антуан дэ Канэс[en].[1][2] Аўстралійская актрыса і прадзюсар Кейт Бланшэт атрымала Ганаровага Сезара[en][3]. Цырымонія была прысвечана акцёру Гаспару Ульелю, які памёр 19 студзеня 2022 года[4].

47-я прэмія «Сезар»
Дата 25 лютага 2022
Узнагароды
Фільм «Страчаныя ілюзіі»
Рэжысёр Леос Каракс
«Анэт»
Акцёр Бенуа Мажымель
«Пасля мяне»
Актрыса Валеры Лемерсье
«Алін»
Найбольш узнагарод «Страчаныя ілюзіі» (7)
Найбольш намінацый «Страчаныя ілюзіі» (15)
Афіцыйны сайт акадэміі (фр.)
← 46-я цырымонія48-я цырымонія→

Драматычны фільм «Страчаныя ілюзіі[en]» лідзіраваў па ўсіх намінацыях з 15 намінацыямі, за імі ідуць «Анэт[en]» і «Алін[en]» з адзінаццацю і дзесяццю намінацыямі адпаведна[5].


Пераможцы правіць

Намінацыя Пераможца
Найлепшы фільм «Страчаныя ілюзіі[en]» (рэж. Ксаўе Джаналі[en])
Найлепшая рэжысура Леос Каракс[en] — «Анэт[en]»
Найлепшы акцёр Бенуа Мажымель[en] — «Пасля мяне[en]»
Найлепшая актрыса Валеры Лемерсье[en] — «Алін[en]»
Найлепшая музыка Рон Мэйл[en], Расел Мэйл[en] — «Анэт[en]»
Найлепшы замежны фільм «Бацька» (рэж. Фларыян Зелер)

Зноскі

  1. Tartaglione, Nancy. César Awards: 'Lost Illusions' WIns Best Film – Full List. Deadline (25 лютага 2022).
  2. Tartaglione, Nancy. César Awards Nominations: 'Lost Illusions', 'Annette', 'Aline' Dominate; 'Titane' Shut Out Of Best Film Race – Full List. Deadline (26 студзеня 2022). Праверана 27 January 2022.
  3. Grater, Tom. Cate Blanchett To Receive Honorary Cesar Award. Deadline (17 снежня 2021). Праверана 27 January 2022.
  4. Français-Arnaud, Alexia. VIDÉO – César 2022 : l’hommage poignant à Gaspard Ulliel en ouverture de la cérémonie(нявызн.). Gala (25 лютага 2022).
  5. Goodfellow, Melanie. 'Lost Illusions', 'Annette', 'Aline' lead France's Cesar nominations. Screen Daily (26 студзеня 2022). Праверана 27 January 2022.

Спасылкі правіць