Сейлемскі дзяржаўны ўніверсітэт
Сейлемскі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Salem State University) — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Сейлем у штаце Масачусетс, ЗША.
Сейлемскі дзяржаўны ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: Salem State University | |
Арыгінальная назва | англ.: Salem State University |
Заснаваны | 1854 |
Студэнты | 7 242[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Сейлем, Масачусетс, ЗША |
Сайт | salemstate.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Універсітэт прапануе шырокі выбар ступеняў бакалаўра і магістра, а таксама аспірантуры па больш чым 40 акадэмічных дысцыплінах.
Сейлемскі дзяржаўны ўніверсітэт быў заснаваны ў 1854 годзе як нармальная школа пад кіраўніцтвам Гарацыя Мана ў яго намаганнях па забеспячэнні даступнай педагагічнай адукацыі па ўсёй краіне. Школа была чацвёртай падобнай вучэльняй, якая адкрылася ў штаце Масачусетс, і толькі дзесятай у ЗША.
У 1898 годзе ў вучэльні сталі разам навучацца жанчыны і мужчыны, хаця колькасць мужчын заставалася невялікай да адкрыцця адукацыйнай праграмы ў галіне камерцыйнай адукацыі ў 1908 годзе, якая спалучала бізнес-практыку з педагагічнай падрыхтоўкай. У 1921 годзе дзяржава дазволіла такім вучэльням прапаноўваць чатырохгадовыя праграмы атрымання ступені бакалаўра, першай з якіх была прапанавана менавіта камерцыйная адукацыя.
У 1960 годзе школа была перайменавана ў Сейлемскі дзяржаўны каледж пасля таго, як атрымала права прапаноўваць розныя ступені бакалаўра гуманітарных навук і ступені бакалаўра у галіне бізнесу.
26 ліпеня 2010 года губернатар штата Масачусетс Дэвал Патрык падпісаў закон, паводле якога Сейлемскі дзяржаўны каледж і восем іншых дзяржаўных навучальных устаноў штата атрымалі статус універсітэта. Школа афіцыйна стала Сейлемскім дзяржаўным універсітэтам 26 кастрычніка 2010 года.
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сейлемскі дзяржаўны ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы