Сейсмічнае раянаванне

Сейсмічнае раянаванне (руск.: районирование сейсмическое, англ.: seismic zoning, seismic regionalization, ням.: seismische Rayonierung f) — падзел тэрыторый на раёны рознай сейсмічнай актыўнасці. Пры правядзенні сейсмічнага раянавання ўлічваюцца вынікі наступстваў землятрусаў, размяшчэнне гіпацэнтраў землятрусаў рознай сілы, статыстычныя звесткі аб паўтаральнасці землятрусаў вызначаных энергетычных класаў, звесткі аб тэктанічнай і геамарфалагічнай будове. На картах сейсмічнага раянавання для кожнага раёна паказваецца інтэнсіўнасць магчымых землятрусаў, якая ацэньваецца звычайна па 12-бальнай шкале. Каб паказаць сілу магчымых землятрусаў абагульняецца становішча ізасейстаў раней зарэгістраваных землятрусаў. Карты сейсмічнага раянавання звычайна будуюць у маштабах 1:2 500 000 – 1:10 000 000, паколькі кожны моцны землятрус захоплівае вялікую тэрыторыю. Гэтыя карты заснаваныя на тэктанічных і сейсмічных дадзеных і ўваходзяць у склад нормаў і правілаў сейсмастойкага будаўніцтва. Акрамя гэтага, праводзіцца сейсмічнае мікрараянаванне, неабходнае для ацэнкі ступені разбурэння ад землятрусаў у межах гарадоў або раёнаў. Пры гэтым улічваецца прырост або памяншэнне іх бальнасці ў адносінах да сярэдняй велічыні з улікам характару глебаў (склад карэнных і друзлых адкладаў, магутнасць слаёў з рознымі фізічнымі параметрамі), палажэнні ўзроўню грунтавых вод і асаблівасцяў рэльефу мясцовасці.

Літаратура правіць

  • Мала гірнича енциклопедія : у 3 т. / за ред. В. С. Білецького. — Д. : Східний видавничий дім, 2013. — Т. 3 : С — Я. — 644 с.

Спасылкі правіць