Геамарфалагічнае раянаванне Беларусі
Геамарфалягі́чнае раянава́нне Белару́сі — геамарфалагічны падзел тэрыторыі Беларусі на рэгіёны.
Большасць даследчыкаў[1] на тэрыторыі Беларусі вылучаюць 5 геамарфалагічных абласцей:
- Беларускае Паазер’е
- Беларуская града
- Усходне-Беларуская раўніна
- Перадпалеская раўніна
- Беларускае Палессе
Дадзеныя вобласці адрозніваюцца па часе ўтварэння і ступені далейшага ўздзеяння эразійна-дэнудацыйных працэсаў, маюць адрозненні ў геаструктурных адносінах і ў літалагічным складзе адкладаў.
Геамарфалагічныя вобласці падзяляюцца на раёны, якія вызначаюцца генетычнай аднароднасцю, падобнасцю формаў і памераў рэльефу, расчлянёнасцю, узростам, напрамкам і інтэнсіўнасцю сучасных геамарфалагічных працэсаў.
Зноскі
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз., С. 17
Літаратура правіць
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз., С. 17