Адкрыць галоўнае меню

Геамарфалагі́чнае раянава́нне — падзел зямной паверхні на рэгіёны паводле асаблівасцей рэльефу. Комплекснае геамарфалагічнае раянаванне ўлічвае марфалогію, марфаметрыю, генезіс і дынаміку рэльефу. Выдзяленне буйных рэгіянальных адзінак засноўваецца на аналізе марфаструктуры.

Геамарфалагічнае раянаванне праводзіцца таксама па асобных геамарфалагічных прыкметах — генетычных, марфаметрычных і іншых. На больш нізкіх ступенях раянавання за аснову прымаюцца марфаскульптурныя асаблівасці рэльефу.

ЛітаратураПравіць

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 2: Гатня ― Катынь / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 520 с., С. 17

Гл. таксамаПравіць