Геамарфалогія (ад стар.-грэч.: γῆ — Зямля + μορφή — форма + λόγος — вучэнне) — навука аб рэльефе, яго знешнім абліччы, паходжанні, гісторыі развіцця, сучаснай дынаміцы і заканамернасцях геаграфічнага распаўсюджвання. Асноватворнае пытанне: «Як выглядае працэс, які фарміруе рэльеф?» Геамарфалогія спрабуе зразумець гісторыю і дынаміку змены рэльефу, і прадказвае будучыя змены, праводзячы палявыя вымярэнні, фізічныя эксперыменты і матэматычнае мадэляванне. На практыцы дысцыпліна непасрэдна звязаная з геаграфіяй, геалогіяй, геадэзіяй, археалогіяй, глебазнаўствам, планеталогіяй, а таксама з будаўніцтвам.

Рэльеф Зямлі
Узрост акіянскага дна. Чырвоны колер — найбольш малады

Формы рэльефу вылучаюць згодна з іх генезісам і памерам. Рэльеф фармуецца пад уплывам эндагенных (тэктанічных рухаў, вулканізму і крышталяхімічнага расшчыльнення рэчываў нетраў), экзагенных (дэнудацыя) і касмагенных працэсаў.

Практычнае прымяненне геамарфалогіі складаецца ў інжынернай ацэнцы рэльефу пры будаўніцтве, вымярэнні ўплыву змены клімату, прагнозе і змякчэнні наступстваў катастрафічных з'яў (апоўзняў, абвалаў і інш.), кантроль за водазабеспячэннем тэрыторый, берагавая абарона.

Палеагеамарфалогія — раздзел геамарфалогіі, які вывучае аблічча паверхні Зямлі ў пэўныя перыяды гісторыі.

Гл. таксама

правіць

Спасылкі

правіць

навукова-адукацыйныя:

Карысныя спасылкі

правіць