Секцыйны ізалятар

Секцыйны ізалятар — прылада прызначаная для падзелу тралейбуснай кантактнай сеткі, трамвая або электрыфікаваных чыгунак на ўчасткі, г. зв. секцыі. Кожная секцыя засілкоўваецца асобным фідэрам ад розных цягавых падстанцый, што дазваляе рамантаваць асобныя ўчасткі не выключаючы ўсёй кантактнай сеткі.

Асноўная задача секцыйнага ізалятара — забяспечыць надзейную ізаляцыю секцый, не абмяжоўваючы пры гэтым магчымасці праезду праз яго токапрымачоў. Асноўнай перашкодай з'яўляецца электрычная дуга, якая ўзнікае пры праходзе токапрымача. Каб паменшыць ўздзеянне дугі выкарыстоўваецца дугагасільная прылада, якая складаецца з шпулькі і дугагасільнай камеры. У выпадку з'яўлення дугі яна захапляецца магнітным полем дугагасільнай шпулькі ў дугагасільную камеру, дзе расцягваецца, астуджаецца і згасае. Нягледзячы на наяўнасць дугагасільнай камеры, пры праходзе секцыйнага ізалятара кіроўцам электрычнага рухомага складу неабходна адключаць рухавік.

Канструкцыя правіць

Нягледзячы на асаблівасці мацавання, усе секцыйныя ізаляты маюць аднолькавыя канструктыўныя элементы:

  • канцавыя заціскі
  • дугагасільная шпулька
  • дугагасільная камера
  • хадавыя элементы
  • ізаляцыйны брус

Галерэя правіць

Літаратура правіць

  • ГОСТ 28041-89 Перасячэнні, ізалятары секцыйныя, стрэлкі кантактных сетак трамвая і тралейбуса. Агульныя тэхнічныя патрабаванні