Сельджук
Сельджу́к (турэцк.: Selçuk Bey Сельчу́к-бей, туркм.: Seljuk Beg Dukak Сельджу́к бег Дукак) , Сельджук ібн Дукак (Такак), або Малік ал-Газі («Султан газіяў» атрымаў гэту мянушку ваюючы з язычнікамі) — глава цюркскага агузскага племя кынык, эпанім дынастыі Сельджукідаў.[1]
Сельджук ібн Дукак турэцк.: Selçuk Bey Сельчу́к-бей, туркм.: Seljuk beg Dukak Сельждук Бег Дукак | ||
![]() | ||
| ||
---|---|---|
| ||
Дзейнасць | палкаводзец | |
Веравызнанне | Іслам | |
Нараджэнне | 960 | |
Смерць | каля 1038 | |
Дынастыя | Дынастыя Сельджукаў | |
Бацька | Такак[d] | |
Дзеці | Mikail of Kınık tribe[d], Arslan Isra'il[d] і Musa Yabqu[d] | |
Ваенная служба | ||
Прыналежнасць | Сельджукіды | |
Званне | правадыр |
БіяграфіяПравіць
Бацькам Сельджука быў Такак, які паходзіў з роду Тугшэрмыша агузскага радавога племя Кынык. Такак знаходзіўся на ваеннай службе ў ябгу ці Алі кіраўніка Джэнда. Імя «Такак» азначае «Жалезная страла».[2] Ёсць звесткі, што яго сын Сельджук пачынаў сваю ваенную кар'еру камандзірам у войсках Хазарскага каганата. Пазней пасля паслаблення ўлады кагана ў сярэдзіне X стагоддзя разам з бацькам перайшоў на службу да агузаў. Яму было не больш за 20 гадоў, калі ён стаў сю-башы ў агузскага ябгу. Па легендзе, жонка ябгу, бачачы ў Сельджуку небяспечнага суперніка, падгаворвала мужа забіць яго. Даведаўшыся пра гэту змову, Сельджук сабраў усіх людзей свайго племя Кынык і з сотняй вершнікаў перасяліўся пад маркай пошуку новых пашаў з Турана, краіны агузаў, у Іран. Гэта здарылася ў 985 ці 986 годзе. Пражыў, паводле падання, 107 гадоў і памёр у Джэндзе. Сельджук пакінуў пасля сябе пецярых сыноў. Унукі Сельджука сталі выдатнымі палкаводцамі Халіфата: Тагрул-бек, Чагры-бек Даўд, Алп-Арслан. Пазней, захапіўшы Месапатамію, Ірак, Сірыю і большую частку Ірана яны стварылі велізарную імперыю і сталі заснавальнікамі дынастыі Сельджукідаў, якая кіравала гэтымі землямі з XI па XIV стагоддзі.
Зноскі
- ↑ Советская историческая энциклопедия. — М.: Советская энциклопедия, 1973—1982. — Под ред. Е. М. Жукова.
- ↑ http://turkmenhistory.narod.ru/dandanakan.html 1040 г. Битва при Данданакане. Сельджуки-огузы на службе у Халифата
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- 1040 г. Битва при Данданакане. Сельджуки-огузы на службе у Халифата
- Садр Ад-Дин Ал-Хусайни: Сообщения о Сельджукском государстве // пер. З. М. Буниятова\\"Восточная Литература"