Агузы (араб. أوغوز‎‎, перс.: اغوز, туркм.: oguzlar, каз.: оғыздар, турэцк.: і азерб.: oğuzlar таксама цюркі-агузы, гузы) — сярэдневяковыя цюркскія плямёны[1].

Агузы
Этнічныя мовы Агузская мова
Традыцыйныя рэлігіі (канфесіі) Іслам
Геаграфічна-моўная група
Субэтнасы

Этнічны склад

правіць

Агузы ўдзельнічалі ў этнагенезе сучасных цюркамоўных народаў: туркменаў, крымскіх татараў, харэзмійскіх узбекаў, анаталійскіх туркаў, туркаў месхецінцаў, гагаузаў і азербайджанцаў. Пранікненне агузаў (сельджукаў) ў ХІ-ХІІІ стст. ва Усходняе Закаўказзе і Паўночна-Заходні Іран паступова прывяло да цюркізацыі значнай часткі мясцовага насельніцтва, што паклала пачатак фарміраванню цюркамоўнай азербайджанскай народнасці[2]. Нашчадкі агузаў ўвайшлі, у той ці іншай ступені, у склад практычна ўсіх сучасных цюркскіх народаў.

Зноскі

  1. Britannica. Oğuz. «confederation of Turkic peoples whose homeland, until at least the 11th century AD, was the steppes of central Asia and Mongolia»
  2. История Востока. В 6 т. Т. 2. Восток в средние века. М., «Восточная литература», 2002. ISBN 5-02-017711-3

Спасылкі

правіць