Селякта́[1] (трансліт.: Sieliakta, руск.: Селекта) — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Высокаўскага сельсавета.

Вёска
Селякта
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 66 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 216
Паштовыя індэксы
211024
Аўтамабільны код
2
Селякта на карце Беларусі ±
Селякта (Беларусь)
Селякта
Селякта (Віцебская вобласць)
Селякта

Гісторыя

правіць

Згадваецца ў 1644 годзе як цэнтр маёнтка ў Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[2]. У ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя Селякта — фальварак Высоцкай воласці Аршанскага павета, уласнасць Васілеўскіх. У 1865 годзе тут быў заснаваны вінакурны завод (у 1879 годзе на ім працавалі 7 рабочых, 1 майстар). У 1910 годзе ў фальварку было 4 двары і 17 жыхароў, дзейнічала земскае народнае вучылішча. Фальварку належала 408 дзесяцін зямлі, у тым ліку 120 дзесяцін лесу. Пасля 1917 года земскае народнае вучылішча пераўтворана ў, працоўную школу 1-й ступені (у 1923 годзе ў ёй навучалася 20 вучняў). У пачатку 1930-х гадоў створаны калгас «Чырвоная Беларусь»[3].

Да 16 верасня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Шапкаўскага сельсавета[4], да 1972 года — у склад Высокаўскага сельсавета[5], да 21 верасня 1987 года — у склад Межаўскага сельсавета[6]. Па стане на 1 студзеня 1998 года ў вёсцы налічвалася 57 двароў і 100 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. НГАБ у Мінску, ф. 1775, воп. 1, спр. 1, с. 495
  3. Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Оршы і Аршанскага раёна. У 2 кнігах. Кн.2. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2000. C.514. ISBN 985-11-0170-2.
  4. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26
  5. Рашэнні выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 снежня 1971 г. і 24 студзеня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  6. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 верасня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 9 (1923)

Спасылкі

правіць