Селіна Гаспарын
Селіна Гаспарын (італ.: Selina Gasparin, нар. 3 красавіка 1984, Самедан, Швейцарыя) — швейцарская біятланістка, віцэ-чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў 2014 года ў індывідуальнай гонцы, пераможца двух гонак на этапах Кубка свету. Першая ў гісторыі Швейцарыі ўладальніца алімпійскай узнагароды ў біятлоне (у 1924 годзе швейцарцы выйгралі золата ў гонцы ваенных патрулёў, якія з'яўляліся папярэднікам біятлона).
Агульная інфармацыя | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Арыгінальнае імя | італ.: Selina Gasparin | ||||||
Нарадзілася |
3 красавіка 1984 (40 гадоў) Самедан, Швейцарыя |
||||||
Грамадзянства | Швейцарыя | ||||||
Пражыванне | Пантрэзіна, Швейцарыя | ||||||
Рост/Вага | 163 см / 54 кг | ||||||
Прафесія | пагранічнік | ||||||
Тытулы | |||||||
Кубак свету |
0 ( л.р. - 19-е месца ў сезоне-2012/13 ). |
||||||
Трапнасць стральбы | |||||||
Паводле даных за | 2011/12 | ||||||
Агульная трапнасць | 73 % | ||||||
Лежачы | 80 % | ||||||
Стоячы | 66 % | ||||||
Кар’ера (Кубак свету) | |||||||
Перамог | 2 | ||||||
Асабістых подыумаў | 2 | ||||||
|
|||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьПа прафесіі — памежнік. Разам з Селінай у зборнай Швейцарыі з 2010 года выступаюць таксама яе малодшыя сёстры Эліза і Аіта (нар. 1994). Валодае нямецкай, англійскай, італьянскай, нарвежскай і рэта-раманскай мовамі.[1] Сустракаецца з расійскім лыжнікам Іллёй Чарнаусавым.[2]
Спартыўная кар'ера
правіцьСеліна пачала займацца біятлонам ў 2004 годзе. Першы час швейцарка выступала толькі ў асабістых гонках, але ўжо ў 2006 годзе ўпершыню прымала ўдзел у эстафетнай камандзе (першы вопыт падобных гонак для Гаспарын прыйшоўся на этап кубка Еўропы, дзе з-за недабору удзельнікаў арганізатары стварылі некалькі змешаных каманд).[3]
У 2005 годзе Селіна вельмі паспяхова, па мерках нацыянальнага жаночага біятлона, праводзіць свой першы і адзіны юніёрскі чэмпіянат свету, двойчы фінішыруючы ў Top20. У гэтым жа годзе яна дэбютуе ў Кубку свету сярод дарослых.
Адразу перайсці ад юніёрскіх спаборніцтваў не атрымоўваецца і некалькі гадоў швейцарка выступае паралельна на этапе сусветнага і еўрапейскага кубка. Пік выступленняў на рэгіянальных спаборніцтвах прыпадае на канец сезона 2005/06, калі Гаспарын некалькі разоў фінішуе ў тройцы мацнейшых на этапе Кубка і некалькі разоў блізкая да трапляння ў Top10 на чэмпіянаце кантынента.
З сезона 2006/07 трэнерскі штаб зборнай прадастаўляе Селіне праводзіць усё больш спаборніцтваў на этапе Кубка свету. Вынікі паступова растуць: у сезоне 2008/09 яна набірае першыя ачкі, а ў 2010 годзе ўпершыню фінішуе ў Top10 (5-е месца ў індывідуальнай гонцы на этапе ў Разун-Антэрсельве).[4]
З 2009 года Селіна стала ўдзельнічаць у эстафетнай камандзе і на этапах Кубка свету, рэгулярна будучы адной з удзельніц каманды на змешаную эстафету.
6 снежня 2013 года атрымала першую ў кар'еры перамогу на этапе Кубка свету, перамогшы ў спрынтарскай гонцы на 7,5 км у аўстрыйскім Хохфільцэне.[5] Следам прагучала ўслед яшчэ адно золата ў спрынце, на этапе Кубка свету ў Анесі. У эстафеце на этапе ў Рупольдынгу жаночая зборная Швейцарыі ўпершыню ў гісторыі патрапіла ў топ−10. У эстафеце прынялі ўдзел усе тры сястры Гаспарын, чацвёртай удзельніцай стала Ірэн Кадурыч.[6]
Зноскі
- ↑ Информация на официальном сайте Архівавана 1 студзеня 2013., biathlonresults.com (ням.)
- ↑ Информация от Александра Легкова
- ↑ Протокол эстафеты на 5-м этапе Кубка Европы 2005/06, biathlonresults.com (англ.)
- ↑ Индивидуальная гонка. Женщины. Антерсельва (Италия) Архівавана 4 сакавіка 2016.
- ↑ Женская гонка преследования Кубка мира по биатлону 2013-2014.
- ↑ Эстафета. Женщины. Рупольдинг (Германия) Архівавана 11 студзеня 2014.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Селіна Гаспарын
- Афіцыйны сайт Архівавана 25 сакавіка 2021. (ням.)
- Профіль на сайце IBU (англ.)
- Профіль на сайце Федэрацыі біятлона Украіны (руск.)