Сент-Стывен (Нью-Брансуік)
Сент-Стывен (англ.: St. Stephen) — горад у Канадзе, у акрузе Шарлат, правінцыя Нью-Брансуік.
Сент-Стывен
| ||||||||||
Горад размешчаны на ўсходнім беразе ракі Сент-Круа, якая з'яўляецца тут натуральнай мяжой паміж Канадай і ЗША (штат Мэн).
У 1604 годзе тут зімаваў французскі даследчык Самюэль дэ Шамплейн са сваімі людзьмі.