Самюэль дэ Шамплейн
Самюэль дэ Шамплейн (фр.: Samuel de Champlain; 1567, Бруаж каля г. Рашфор, Францыя — 25 снежня 1635) — французскі гідрограф, даследчык Канады і паўночнага ўсходу ЗША.
Самюэль дэ Шамплейн | |
---|---|
фр.: Samuel de Champlain | |
Дата нараджэння | каля 13 жніўня 1567 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 снежня 1635[1][2][…] (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Элен Буле[d] |
Род дзейнасці | падарожнік-даследчык, географ, ваенны, палітык, дыпламат, салдат |
Член у | |
Узнагароды |
Асоба нацыянальнай гістарычнай значнасці[d] (17 мая 1929) |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 1603 здзейсніў падарожжа па рэках Святога Лаўрэнція і Сагеней. У 1604—06 правёў даследаванні ўздоўж Атлантычнага ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі (п-авы Новая Шатландыя і Кейп-Код, залівы Фанды, Масачусетс), адкрыў в-аў Нантакет. У 1608 у вусці р. Св. Лаўрэнція заснаваў горад Квебек, у 1609 даследаваў р. Рышэльё — правы прыток р. Св. Лаўрэнція, адкрыў возера, пазней названае яго імем, горы Адырондак і Зялёныя горы (Грын-Маўнтынс). У 1609—15 займаўся пошукам водных шляхоў да Ціхага акіяна, у 1615—16 па рэках Св. Лаўрэнція і іншых дасягнуў возера Гурон.
Зноскі
- ↑ C.T. Ritchie Samuel de Champlain // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Eccles W. Samuel de Champlain // Champlain, Samuel de (c. 1567-1570–25 December 1635), explorer and colonizer, probably // American National Biography Online / S. Ware — [New York]: Oxford University Press, 2017. — ISSN 1470-6229 — doi:10.1093/ANB/9780198606697.ARTICLE.2000164 Праверана 9 кастрычніка 2017.