Рашфор
Рашфо́р (фр.: Rochefort) — гандлёвы порт у французскім дэпартаменце Прыморская Шаранта, на правым беразе ракі Шаранта, за 16 км ад яе ўпадзення ў Біскайскі заліў і вострава Іль-д’Экс з цытадэллю, фортам і маяком.
Камуна
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьРашфор — класічны прыклад «новага горада», пабудаванага ў эпоху абсалютызму з рацыянальных прычын. Не жадаючы ствараць буйны цэнтр суднабудавання ў мяцежнай Ла-Рашелі (вядомай сваімі гугеноцкімі сімпатыямі), першы міністр Кальбер пераканаў Людовіка XIV у неабходнасці будаўніцтва ў вусце Шаранты новага горада-порта.
Рашфор пачаў будавацца ў 1666 годзе па прынцыпах класіцызму (прамыя шырокія вуліцы і бульвары). За ўзвядзеннем арсенала і ўмацаванняў, у тым ліку на Іль-д’Экс і прылеглых астравах заліва, назіраў асабіста Вабан. Сярод пабудоў таго часу — канатная фабрыка, якая ў XVII стагоддзі лічылася самым доўгім будынкам у Еўропе.
Умацаванне Рашфора працягнулася і пры Напалеоне, які пабудаваў побач з Іль-д’Экс знакаміты форт Баяр. Па іроніі лёсу, менавіта ў гэтых водах Напалеону прыйшлося капітуляваць па заканчэнні Ста дзён (гэта адбылося на борце англійскага карабля «Белерафонт»).
Багатай гісторыі Рашфора як ваеннага порта прысвечаны мясцовы музей мора. Гэта родны горад пісьменніка П’ера Лаці, які нярэдка згадвае Рашфор у сваіх творах. У 1900 годзе было скончана будаўніцтва наватарскага моста-транспарцёра («лятучага парома») праз Шаранту.
У Рашфоры адбываецца дзеянне мюзікла Жака Дэмі «Дзяўчаты з Рашфора» (1967) з Катрын Дэнёў, Франсуазай Дарлеак, Мішэлем Пікалі і Джынам Келі.
Насельніцтва
правіць
|
Гарады-пабрацімы
правіцьВядомыя асобы
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ а б база даных аб французскіх камунах — Institut national de l'information géographique et forestière. Праверана 26 кастрычніка 2015.
- ↑ а б в г база даных аб французскіх камунах — Institut national de l'information géographique et forestière, 2015.
- ↑ а б https://data.geopf.fr/telechargement/download/GEOFLA/GEOFLA_2-2_COMMUNE_SHP_LAMB93_FXX_2016-06-28/GEOFLA_2-2_COMMUNE_SHP_LAMB93_FXX_2016-06-28.7z — 2016.
- ↑ Sandre
- ↑ а б в г д е ё Populations légales communales depuis 1968 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі. Праверана 4 чэрвеня 2021.
- ↑ Recensement de la population 2015 — 2017.
- ↑ Populations légales 2016 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2018.
- ↑ Populations légales 2017 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2019.
- ↑ Populations légales 2018 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2020.
- ↑ Populations légales 2019 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2022.
- ↑ Populations légales 2020 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2022.
- ↑ Populations légales 2021 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2023.
- ↑ Populations légales 2022 — INSEE, 2024.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рашфор